Птушаняты ў шэрых варон каля Нёмана выляцелі не так даўно. Таму мала што ўмеюць, усяму іх трэба вучыць. А як навучыць як не ўласным прыкладам?
Сёння ў мяне атрымалася стаць сведкам падобнага навучання - трошкі пра гэтых птушак я пісаў раней тут: ЯК ШЭРЫЯ ВАРОНЫ ЗДЗІВІЛІ МЯНЕ - У ЧАРГОВЫ РАЗ
Па беразе хадзіла дарослая варона (яна на здымках з левага боку), а за ёй паблізу – маладая.
Вось дарослая знайшла нешта ..
...і панесла мыць:
І аказалася, што гэта п'яўка і яна ... нясмачная!
Спачатку я думаў, што дарослая варона адрывае кавалак п'яўцы і адпускае, каб маладой было лягчэй злавіць яе самастойна. але калі праглядзеў фільмік, то зразумеў, што дарослая птушка яўна пакаштавала п'яўку ўпершыню і тая ёй не спадабалася.
маладой варонцы заставалася атрымаць свой досвед і праверыць п'яўку на смак, што яна і зрабіла адразу пасля таго, як дарослая кінула тую.
Рэакцыя была падобнай - п'яўку (ці тое, што ад яе засталося) заставілі ў спакоі і пайшлі шукаць некую ежу далей.
На гэтую тэму:
Шэрыя вароны замест вусатых сініц + VIDEO
Шэрая варона і "вкусняшка": фота-гісторыя
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Iouri - 24.06.2019 - 14:29
Цiкавая гiсторыя!
Цiкавая гiсторыя!