Прайшло толькі тры дні з таго моманту, як я сёлета ўпершыню ўбачыў шэрую варону з грэцкім арэхам - Шэрая варона: сезон грэцкіх арэхаў адкрыты!, і вось учора заўважыў, што адна з птушак ужо хавАе арэх на будучыню!
Варона прынесла арэх і тры-чатыры разы стукнула па ім дзюбай. Насуперак маяму чаканню таго, што птушка хутка разаб'е і з'есць яго, варона зрабіла інакш:
Што было прычынай гэтых паводзін?
Ці то яна ўжо аб'елася і акрамя як схаваць арэх, які не хацела застаўляць іншым птушкам, не бачыла іншага выйсця?
Ці то яшчэ не навучылася разбіваць арэхі і таму прыхавала яго да часу, пакуль паглядзіць як гэта робяць іншыя вароны?
Па назіранням з мінулых гадоў я ведаю, што прыхаваныя аднымі птушкамі арэхі могуць і знаходзяць іншыя. Таму хаця ад схованак, без сумневу, карысць ёсць, але не абавязкова для той птушкі, якая яе зрабіла)
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ