Шпакі (Sturnus vulgaris) звычайна любяць шматлікую кампанія сабе падобных і нават пад час гнездавання часта збіраюцца на 'прачэсванне' сваёй (і чужой ))) тэрыторыі па некалькі птушак.
Аднак здымаць іх у групах пад час харчавання цяжка - не веадеш, які ў наступны момант нешта дастане з глебы і таму нешта талковае зняць так цяжка. Пэўна падобныя цяжкасці мае і драпежнік - трэба выбраць адну птушку і паляваць толькі за ёй, бо інакш застанешся без ежы)
Тактыка харчавання шпакоў, якую назіраю пасля прылёту, аднолькавая. сярод неадрослай яшчэ травяністай расліннасці, па аднаму ці ў групе, утыкаць раскрытую (!) дзюбу у глебу, і, калі пашанцуе, даставаць з яе нешта жывое - што там жыло ці хавалася.
Як менавіта адкрытая дзюба дапамагае знайсці ежу у глебе, не зразумеў, тым больш птушкі часта заплюшчваюць пад час гэтага вочу і яўна не вачыма знаходзяць падземных жыхароў.
Красавік 2020, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Apus - 09.04.2020 - 15:27
Цікава, трэба прыглядзецца)…
Цікава, трэба прыглядзецца) Нешта падобнае на тое, як яны харчуюцца, адкрываючы дзюбы і пераварочваючы розныя кавалкі, але чаму ўтыкаць адразу раскрытай дзюбай?..