Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Як харчуюцца шпакі

Шпакі (Sturnus vulgaris) звычайна любяць шматлікую кампанія сабе падобных і нават пад час гнездавання часта збіраюцца на 'прачэсванне' сваёй (і чужой ))) тэрыторыі па некалькі птушак.

Аднак здымаць іх у групах пад час харчавання цяжка - не веадеш, які ў наступны момант нешта дастане з глебы і таму нешта талковае зняць так цяжка. Пэўна падобныя цяжкасці мае і драпежнік - трэба выбраць адну птушку і паляваць толькі за ёй, бо інакш застанешся без ежы)

Тактыка харчавання шпакоў, якую назіраю пасля прылёту, аднолькавая.  сярод неадрослай яшчэ травяністай расліннасці, па аднаму ці ў групе, утыкаць раскрытую (!) дзюбу у глебу, і, калі пашанцуе, даставаць з яе нешта жывое - што там жыло ці хавалася.

Як менавіта адкрытая дзюба дапамагае знайсці ежу у глебе, не зразумеў, тым больш птушкі часта заплюшчваюць пад час гэтага вочу і яўна не вачыма знаходзяць падземных жыхароў.

Красавік 2020, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары

Цікава, трэба прыглядзецца) Нешта падобнае на тое, як яны харчуюцца, адкрываючы дзюбы і пераварочваючы розныя кавалкі, але чаму ўтыкаць адразу раскрытай дзюбай?..

шпак