Два таўстадзюба

Упершыню ўзімку да нас завіталі гэтыя мілыя птушачкі. Спачатку сядзелі на дрэве і назіралі, як насенне сланечніку ўплітаюць сініцы, а тады адзін таўстадзюб асмялеў і сеў у кармушку. Адчуваў сябе як дома, надоўга затрымаўся, лушчыў семкі за дзве шчакі;) Назіраць было так цікава.

Фотаздымкі

Каментары

Так, і таўстадзюбы,і зелянушкі - "спецыялісты" па семках. Калі яны сядаюць пад'есці, то цэлыя семкі заходзяць з аднаго боку, а шалупінне вывальваецца з другога боку як на канвееры, без перапынку)