Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вялікі дзяцел: Ці лёгка быць маладым?

Маладыя дзятлы (акрамя пералётнай круцігалоўкі) з нашых птушак падобнага памеру вылятаюць з гнёздаў-дуплаў аднымі з першых. І ў той час, калі многія вераб'іныя яшчэ дакармліваюць сваіх птушанят, маладыя дзятлы ўжо разлятаюцца ў пошуках саматойнага жыцця, бо дагляд бацькоў (даўно) скончыўся.

Праз дарогу ад нашага дома ёсць невялікі і нестары скверык.  Дзятлаў тут дагэтуль я не бачыў, таму калі пачуў з невысокай алычы кароткі крык дзятла, моцна здзівіўся і стаў выглядваць - хто ж прыляцеў сюды і што ён тут будзе рабіць?

Хутка аказалася, што гэта малады вялікі дзяцел (Dendrocopos major) - ён даволі хутка даследаваў алычу, потым - ліпу, потым даўжэй затрымаўся на галінках адной з елак, але наўрацці знайшоў на ўсіх гэтых дрэвах нейкую ежу для сябе больш сур'ёзную за мурашоў. Стала зразумела - птушка маладая і яўна яшчэ не вельмі добра разумее дзе і як шукаць ежу.

І тут пад елкай дзяцел убачыў вялікія (але хутчэй за ўсё пустыя) шышкі! Яго энітузіазм адразу павялічыўся, і, негледзячы на тое, што усё адбывалася на зямлі, дзе тэарэтычна яго магло чакаць шмат небяспек, дзяцел стаў раздаўбліваць адну з шышак:

 

Калі ж з гэтага нічога не атрымалася, шышка была аднесеная на дрэва і там заціснутая лапаміі так, каб можна было раздаўбіць яе на дрэве. Але ніякай кузні там не было і шышка (гл. апошні здымак), звалілася ўніз)

Але дзяцел быў малады і не здаваўся - падняў яе і прыляцеў на дрэва яшчэ раз, а пасля чарговай няўдачы адляцеў з ёй некуды недалёка:

Я зразумеў, што дзякуючы яго ўпартасці нешта ў яго ўсё ж атрымаецца і заставіў яго "змагацца" з шышкай у самотнасці.

Гродна, 17-06-2021

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі