20.07.22, Гомель, хмызы за Давыдаўкай
Прыйшла ўвечары паглядзець, хто сёння ёсць. Вецер дзьме, вербы гойдаюцца, нікога не відаць, амаль нікога не чуваць - адно ластаўкі са свіргулямі ў небе носяцца. Няўдалае надвор'е. Потым бачу - бусел лятае, сфатаграфавала яго (дома фотку паглядзела, а ён чорны). Пайшла была ў той бок - мо хоць бусла ўпалюю? - бачу, чапля. Дзьве. Чатыры. Шмат. Зляцелі.
Палазіла па хмызах у тым баку, куды зляцелі... іх там, напэўна, паўсотні. Бо стаялі побач, потым большасць адляцела - і я ўсё адно налічыла дваццаць.
На жаль, вячэрняе сонца сьвяціла моцна, таму, белыя чаплі прыгожа ззялі, выглядалі трохі хімерна, але на фотках расплываліся.
Сярод белых чапляў былі і шэрыя, але падаецца, зусім няшмат.
---
Пасля вялікай вады ў хмызах засталося шмат забалочаных участкаў, зніклі кляшчы і памяняўся склад насельніцтва. Чаротаўкі, напрыклад, мігравалі бліжэй да Давыдаўкі, бо іхнія звычайныя месцы гнездаванняў у траўні былі на два метры ніжэй за водную паверхню. Малых грычуноў сёлета ўвогуле ня бачыла. А белых чапляў ня бачыла летась, лыску сёлета сустрэла ўпершыню, і над ручаём, дзе вада чысцейшая, лятае тут адзін сіні і дробны - таксама раней не трапляўся...
Бонусны бусел:
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 21.07.2022 - 00:24
Прыемныя сустрэчы і здымкі.
Прыемныя сустрэчы і здымкі.