На днях я ўбачыў маладога палявога вераб'я (Passer montanus), які выляцеў з гнязда яўна нядаўна. І вось два дарослыя вераб'і прыселі на сухі куст на беразе ракі адпачнуць з гнездавым матэрыялам у дзюбе.
Самка і самец у гэтага віду не адрозніваюцца знешне. Але мне здаецца, што гэта самка трымала поўную дзюбу сухой травы, а самец сядзеў пусты над ёй і 'дапамагаў' не стаць ахвярай драпежніка. А заадно адсочваў, каб да самкі не падляцеў іншы самец.
Праз некалькі секунд верабей з травой паляцеў у бок бліжэйшых туй, а другі яшчэ хвіліну 'адпачываў' і назіраў за наваколлем.
Гродна, 20-05-2023
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ