Дакументацыйныя здымкі і відэа
Еўрапейскія ўюркі (Serinus serinus) - яшчэ адзін від нашых насеннеядных птушак, якія стараюцца адразу, як з'явіцца такая магчымасць, есці насенне дзьмухаўцоў. Толькі ў адрозненне ад чорнагаловых шчыгелаў і зелянушак і падобна да канаплянак, яны амаль заўсёды прылятаюць у адпаведнае месца толькі парамі і ніколі - большымі групкамі.
Акрамя гэтага, не адганяюць, калі нехта з птушак апынецца побач, ні сабе падобных, ні іншыя віды. Ну і тое, што я часам заўважаў таксама ў канаплянак, але не ў шчыгелаў і зелянушак у гэты час, могуць і ахвотна ядуць і спелае насенне іншых відаў.
Гродна, 04-05-2023
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 07.06.2023 - 09:59
Добрыя здымкі и цікавая…
Добрыя здымкі и цікавая птушка. Звычайны юрок падобны і на берасцянку, і на звычайную зеленушку.