Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вялікі голуб і чарэшня: Усяму трэба вучыцца

вялікі голуб

Другая палова чэрвеня прынесла не толькі першыя сапраўдныя для гэтага лета навальніцы, але і дадатковую крыніцу ежы для некаторых птушак. Канешне, гэта любімая і намі, і імі чарэшня! Недарма яе навуковая назва - Prunus avium - паўтараецца  як адзін з варынтаў назвы ў многіх мовах і ў беларускай гучыць як 'птушыная вішня'.

Здавалася б, і выбраць спелую, і з'есці чарэшню нескладана - яна даволі даступная для птушак, якія сядзяць нават на параўнальна тоўстых галінах. Але вось з выбарам і праглынаннем у вялікага галуба (Columba palumbus), які правёў за гэтай справай каля 8 хвілін, атрымлівалася не вельмі проста і за гэты час ён адарваў 7 ягад, з якіх 5 кінуў, а праглынуў толькі 2:

Магчыма, што 'час на чарэшню' яшчэ не прыйшоў - замала спелых ягад. Але ці іншыя птушкі будуць чакаць каб усе ягады паспелі, ці будуць як і гэты голуб - правяраць і вучыцца выбіраць самыя смачныя ўжо цяпер?

Гродна, 16-06-2023

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары

У артыкуле  часопіса "Science", нават тыя пявучыя птушкі, што сёння сілкуюцца казуркамі або насеннем, у асноўным захавалі здольнасць адрозніваць салодкую ежу. Многія птушкі любяць садавіну, кветкавы нектар і іншыя віды ежы з высокім утрыманнем цукроў. Голуб таксама разбіраецца якая чарэшня салодкая - больш саспелая.