Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Ластаўкі-зямлянкі і 'норкі на халяву'. Частка ІI

ластаўка-зямлянка

Працяг гісторыі. Пачатак ТУТ

Прайшло ўсяго некалькі дзён як я ўбачыў ластавак-зямлянак (Riparia riparia) каля іх незвычайных 'норак', але іх паводзіны значна змяніліся. Птушкі значна радзей сядзелі на агароджы набярэжнай, або на даху карчмы недалёка ад занятых імі адтулін паміж валунамі. Да іх звычайных кантактных гукаў, якія я звычайна ўспрымаю як жужанне, дадалося яшчэ нешта працяглае і больш меладычнае. А галоўнае, яны цяпер амаль не затрымліваліся на валунах перад адтулінай і адразу заляталі ў яе. Таму і зняць нешта з валунамі і ластаўкамі на іх аказвалася ўсё цяжэй і цяжэй. 

Цікава, што выбар ластаўкамі месца для гнездавання аднойчы хацелі пацвердзіць і вялікія сініцы (Parus major) (гл. адзін са здымкаў ніжэй) і спачатку самка, апотым і абедзьве птушкі з пары спрабавалі праверыць адтуліну ластавак паміж валунамі, але даволі хутка перадумалі і паляцелі шукаць нешта іншае далей.

Цяпер я зрэдку бачу зямлянак побач з карчмой і нават як яны залятаюць і вылятаюць са сваіх 'норак' і чакаю на момант, калі з адтyлін пачнуць высоўвывацца птушаняты.

Гродна, 18, 19 і 23-05-2025

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі