Заканчэнне гісторыі. Папярэдняя частка ТУТ
Добра, калі ёсць выбар і магчымасць у птушанят вясковай ластаўкі (Hirundo rustica) сядзець і чакаць на ежу ад бацькоў або асобна, або ў групцы рознага памеру. Часцей за ўсё пасля вылету з гнязда птушаняты стараюцца трымацца разам і часам нават сядзяць па 4-5 побач - як было і ў гняздзе. Але даволі хутка пачынаецца адасабленне і злёткі сядзяць або паасобна, або максімум па двое.
У першым выпадку бацькі калі і нясуць ежу ў тваім напрамку, то гэта дакладна табе і няма суперніка, які можа крычаць лепш і больш выразна махаць крыламі так, каб атрымаць здабычу замест цябе. Але ўвесь час трэба быць уважлівым і самастойна назіраць за наваколлем і бацькамі.
Чаканне ўдвух таксама мае свае плюсы і мінусы. Часам побач з сіблінгам можна расслабіцца і пакласціся на тое, што ён чувае. Ды і адначасовыя крыкі двух галодных ластавак напэўна прыцягваюць большую ўвагу бацькоў і з'яўляюцца большым стымулам, чым крыкі аднаго калі дарослая ластаўка яшчэ не вырашыла каму дакладна перадаць ежу. Але тое, што яны ляцяць у твой бок, зусім не значыць, што атрымаешь здабычу менавіта ты і прыкладна палова старанняў - і энергіі на іх - траціцца ўпустую. Бо сіблінг побач мае такія ж шанцы.
Таму птушаняты і стараюцца змяняць месца свайго чакання, і сядзяць як паасаобна, так і ўдвух каб праверыць розныя опцыі і іх паспяховасць.
Гродна, 12-06-2025
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ