Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Рудахвостка-чарнушка: Мы таксама загараем

рудахвостка-чарнушка

Тое, што птушкі таксама загараюць і з той самай мэтай, што і мы - атрымаць вітамін D, я ўжо ведаў і нават здымаў гэты працэс раней (прычым нават у тым самым месцы і з тым самым відам). Але кожны раз такія назіранні нечаканыя і настолькі рэдкія бо іх немагчыма запланаваць, што яны дакладна з катэгорыі 'апынуцца ў адпаведным месцы ў адпаведны час'. 

Так атрымалася і ў гэты раз. Маладая рудахвостка-чарнушка (Phoenicurus ochruros) саскочыла са сваёй прысады на сцяне былога бровара і на схіле распавіла крылы і хвост так, каб сонца, якое ў гэты дзень свяціла без перашкодаў аблокаў, зрабіла сваю справу. Сонечнае святло ператварае сакрэт хвастцовай залозы (яе добра бачна на першых здымках у аснаванні хваста), які ўтрымлівае эргастэрол (провітамін D) у вітамін D. Птушкі наносяць сакрэт на сваё пер'е і праз нейкі час яго чысцяць і з'ядаюць тое, што атрымалася. Гэты вітамін неабходны для нармальнай будовы костак шкілету і абмена кальцыя ў арганізме.

Толькі ў адрозненне ад людзей, час, які птушкі прысвячаюць загаранню, зусім кароткі - у гэты раз я ўбачыў тры кароткія серыі па некалькi секунд кожная:

 

І гэта зразумела - калі птушка ў такім бездапаможным стане будзе заўважана драпежнікам, то загар ёй не дапаможа. Але іншым чынам як даць магчымасць сонцу трапіць на рулявыя пёры хваста, не зразумела. Ды і хімічная рэакцыя, якая адбываецца пад уздзеяннем сонца ў вельмі тонкім слоі сакрэта на пер'і  хутчэй за ўсё адбываецца нашмат хутчэй, чым падобная ў нашай скуры.

Гродна, 13-08-2026

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі