Сокал-Пустальга LIVE-2021: Брэст, Беларусь ::: Kestrels nests LIVE-2021: Brest, Belarus 12-ы сезон :: 12th season

(?)20.04.2021

 

29.05.2021 29.05.2021 29.05.2021 30.05.2021(?) 30.05.2021(?)

5
4.04.2021 6.04.2021 8.04.2021 10.04.2021 12.04.2021 14.04.2021

 

 
8.05.2021 9.05.2021 9.05.2021 9.05.2021 12.05.2021

Comments

Чым зручная вялікая гнездавая ніша і ў чым яе недахопы? Хаця самка адкалдвае яйкі ў другой ніўы недзе ў мёртвай зоне камеры і мы не ведаем колькі там ужо яек, затое хапае месца для капуляцый непасрэдна на камеру, як гэта адбылося зараз:

птушки

самец прынёс невялікага грызуна, самка трошкі пакрычала, за некалькі секунд адбылася капуляцыя і самка спакойна абедае на ўзвышэнні.

птушка

На першым гняздзе хутчэй за ўсё і застанецца ўжо 6 яек.

яйкі

На другім гняздзе самка сядзела вельмі галодная, з крыкамі адразу вырвала ў самца прынесеную здабычу, але не паспела з'есці да канца, як самец падляцеў для чарговай капуляцыі.

птушка

птушкі

У сокалаў як і ў большасці драпежных птушак ролі падзелены: пасля выбару самца з месцам для гнездавання, самка перастае паляваць сама. Сэнс у тым, каб праверыць яго на спраўнасць да палявання і забеспячэння ў будучым здабычай не толькі яе, але і птушанят + ацаніць будучы сезон гнездавання наконт даступнасці ежы і вырашыць колькі адкладваць яек і як іх наседжваць + выкарыстоўвываць энергію, якой трэба шмат па максімум на фармаванне яек + пазбегнуць небяспекі пашкоджанняў ці раненняў пад час паляванняў + трымаць за сабой абранае месца гнездавання - канкрэтную нішу.

Падрабязней пра ўсё гэта тут:  

ПАЧАЎСЯ 12-Ы СЕЗОН НАЗІРАННЯЎ ЗА ГНЕЗДАВАННЕМ СОКАЛА-ПУСТАЛЬГІ Ў БРЭСЦЕ LIVE + ЯК ГЛЯДЗЕЦЬ СТРЫМ ЦІКАВА

Самец прыйшоў замяніць самку на кладцы, пакуль тая есць. Але яна яўна не толькі кушае, але і лятае, размінае крылы недзе недалёка ад гнязда, бо часу каб толькі з'есці прынесеную самцом здабычу мінула дастаткова шмат.

птушка

 

Не зразумела, чаго цяпер было столькі крыку на другім гняздзе ад самкі.

Але потым прыляцеў самец, пакрычалі-папішчалі трошкі разам і чарговая капуляцыя пад камерай.