(?)20.04.2021 |
29.05.2021 | 29.05.2021 | 29.05.2021 | 30.05.2021(?) | 30.05.2021(?) |
4.04.2021 | 6.04.2021 | 8.04.2021 | 10.04.2021 | 12.04.2021 | 14.04.2021 |
8.05.2021 | 9.05.2021 | 9.05.2021 | 9.05.2021 | 12.05.2021 |
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Harrier - 26.04.2021 - 14:58
Чым зручная вялікая…
Чым зручная вялікая гнездавая ніша і ў чым яе недахопы? Хаця самка адкалдвае яйкі ў другой ніўы недзе ў мёртвай зоне камеры і мы не ведаем колькі там ужо яек, затое хапае месца для капуляцый непасрэдна на камеру, як гэта адбылося зараз:
самец прынёс невялікага грызуна, самка трошкі пакрычала, за некалькі секунд адбылася капуляцыя і самка спакойна абедае на ўзвышэнні.
Harrier - 24.04.2021 - 17:26
Не зразумела, колькі яек…
Не зразумела, колькі яек ўжо адклала самка з другой нішы пад камерай, але стаіць недзе побач з імі і выходзяць прыгожыя партрэты на скрыншотах:
Harrier - 24.04.2021 - 17:12
Зранку сонца ў першай нішы…
Зранку сонца ў першай нішы яўна прыпякае і самка вымушана часта дыхаць каб ахалоджвацца:
Harrier - 22.04.2021 - 22:55
Самка на другім гняздзе…
Самка на другім гняздзе начуе сёння дакладна перад камерай:
Feather - 22.04.2021 - 22:04
(Няма тэмы)
Harrier - 22.04.2021 - 17:37
Самец прыляцеў на кладку…
Самец прыляцеў на кладку пакуль самка кушае:
Feather - 21.04.2021 - 22:47
В гнездо 2 залетела самка…
В гнездо 2 залетела самка без добычи.
В 12:07 - самец принёс ящерицу.
Harrier - 21.04.2021 - 14:37
Нейкая нервовая самка на…
Нейкая нервовая самка на другім гняздзе.
Сёння амальпастаянна пакрыквае, пішчыць, адлятае некуды з нішы і вяртаецца. І па новай тое самае.
Feather - 20.04.2021 - 22:52
Гнездо, предположительно, в…
Harrier - 21.04.2021 - 13:16
In reply to Гнездо, предположительно, в… by Feather
Хутчэй за ўсё ўжо і першае…
Хутчэй за ўсё ўжо і першае яйка самкай адкладзена недзе пад другой камерай.
Lighty - 20.04.2021 - 19:22
Цікава, куды гэта бацька ў…
Цікава, куды гэта бацька ў 17:02 адлятаў са змены (ускочыў, адляцеў, праз паўхвіліны вярнуўся і сеў на яйкі)? Ганяў каго, ці што?
Harrier - 20.04.2021 - 21:21
In reply to Цікава, куды гэта бацька ў… by Lighty
Хутчэй за ўсё так…
Хутчэй за ўсё так. Патрабаваўся ў нечым яго пільны ўдзел.
Feather - 19.04.2021 - 23:10
(Няма тэмы)
Feather - 17.04.2021 - 22:29
Сегодня в Бресте прошла…
Сегодня в Бресте прошла гроза с градом. Молния ударила в радиусе 500м от гнезда.
Harrier - 17.04.2021 - 23:31
In reply to Сегодня в Бресте прошла… by Feather
Шыкоўнае відэа, асабліва з…
Шыкоўнае відэа, асабліва з другога гнязда, дзе яек яшчэ няма.
Harrier - 17.04.2021 - 13:10
На першым гняздзе хутчэй за…
На першым гняздзе хутчэй за ўсё і застанецца ўжо 6 яек.
На другім гняздзе самка сядзела вельмі галодная, з крыкамі адразу вырвала ў самца прынесеную здабычу, але не паспела з'есці да канца, як самец падляцеў для чарговай капуляцыі.
Lighty - 18.04.2021 - 00:05
In reply to На першым гняздзе хутчэй за… by Harrier
А чаму яна не палюе сама?…
А чаму яна не палюе сама? Пільнуе месца, каб не экспрапрыявалі?
І ямку ня рые...
Harrier - 18.04.2021 - 19:32
In reply to А чаму яна не палюе сама?… by Lighty
У сокалаў як і ў большасці…
У сокалаў як і ў большасці драпежных птушак ролі падзелены: пасля выбару самца з месцам для гнездавання, самка перастае паляваць сама. Сэнс у тым, каб праверыць яго на спраўнасць да палявання і забеспячэння ў будучым здабычай не толькі яе, але і птушанят + ацаніць будучы сезон гнездавання наконт даступнасці ежы і вырашыць колькі адкладваць яек і як іх наседжваць + выкарыстоўвываць энергію, якой трэба шмат па максімум на фармаванне яек + пазбегнуць небяспекі пашкоджанняў ці раненняў пад час паляванняў + трымаць за сабой абранае месца гнездавання - канкрэтную нішу.
Падрабязней пра ўсё гэта тут:
ПАЧАЎСЯ 12-Ы СЕЗОН НАЗІРАННЯЎ ЗА ГНЕЗДАВАННЕМ СОКАЛА-ПУСТАЛЬГІ Ў БРЭСЦЕ LIVE + ЯК ГЛЯДЗЕЦЬ СТРЫМ ЦІКАВА
Harrier - 16.04.2021 - 12:52
Самец прыйшоў замяніць самку…
Самец прыйшоў замяніць самку на кладцы, пакуль тая есць. Але яна яўна не толькі кушае, але і лятае, размінае крылы недзе недалёка ад гнязда, бо часу каб толькі з'есці прынесеную самцом здабычу мінула дастаткова шмат.
Feather - 16.04.2021 - 11:48
Самец в 16:38 принёс добычу.
Самец в 10:11 принёс добычу.
yalo - 15.04.2021 - 06:56
(Няма тэмы)
Harrier - 15.04.2021 - 18:09
In reply to (Няма тэмы) by yalo
Уррра! 6 яек - гэта не жарты…
Уррра! 6 яек - гэта не жарты. Зараз галоўнае, каб усе птушаняты вылупіліся і бацькі змаглі іх пракарміць.
ZNR - 15.04.2021 - 18:50
In reply to Уррра! 6 яек - гэта не жарты… by Harrier
А может рекорд увидим в этом…
А может рекорд увидим в этом сезоне - 7 яиц)
Harrier - 15.04.2021 - 23:16
In reply to А может рекорд увидим в этом… by ZNR
З добрым самцом у добры на…
З добрым самцом у добры на грызуноў сезон усё магчыма.
Harrier - 14.04.2021 - 19:37
На першым гняздзе засталося…
На першым гняздзе засталося 5 яек - хутчэй за ўсё больш ужо не будзе.
А на другім капуляцыі і днём, і ўвечары. Цікава, калі самка адкладзе першае яйка?
Harrier - 13.04.2021 - 17:39
Ну вось і самка вярнулася…
Ну вось і самка вярнулася пасля адпачынку) Самец адразу сыйшоў з кладкі, каб не рызыкаваць застацца яшчэ раз надоўга)
Harrier - 13.04.2021 - 17:25
Самец і паспаў ужо на замене…
Самец і паспаў ужо на замене на гняздзе, а самка яшчэ не вярнулася)
Harrier - 13.04.2021 - 17:15
Самец сеў падмяніць самку на…
Самец сеў падмяніць самку на яйках на першым гняздзе, яна вярнулася, а ён не хоча сыходзіць)
Адляцела палятаць-размяцца напэўна раз такі добры партнёр.
Harrier - 13.04.2021 - 16:51
Не зразумела, чаго цяпер…
Не зразумела, чаго цяпер было столькі крыку на другім гняздзе ад самкі.
Але потым прыляцеў самец, пакрычалі-папішчалі трошкі разам і чарговая капуляцыя пад камерай.
Harrier - 13.04.2021 - 13:56
Пасля адкладкі 4 яйка сама…
Пасля адкладкі 4 яйка сама пачала наседжваць кладку шчыльна і самец цяпер дапамагае - грэе яйкі пакуль самка есць прынесеную ім здабычу: