Упершыню наведвальнікі BirdWatch.by могуць пазнаёміцца з ўнікальным відэа, на якім зафіксаваны новы для Беларусі від: паўночная мармытуля (Iduna caligata). Новы від для арнітафаўны Беларусі ў Пухавіцкім раёне напрыканцы траўня адзначыў Віталь Яковіч, супрацоўнік Рэспубліканскага экалагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва.
- 21.10.2010 - 19:56 | Kiolk
- 21.10.2010 - 16:28 | Harrier
Новае даследаванне паказала, што колер, ў які пафарбаваныя ветраныя электрастанцыі, можа вызначаць колькі турбіна прыцягвае да сябе насякомых, што можа растлумачыць: чаму такія электрастанцыі часам забіваюць птушак і кажаноў.
- 21.10.2010 - 09:31 | biot
Через три года «молчания» наконец вышел очередной номер брестского регионального бюллетеня «Кулён». Как и несколько последних номеров, он тематический. И на этот раз посвящен птице 2010 года – Соколу-пустельге.
- 20.10.2010 - 11:46 | Harrier
На працягу двух дзён, суботы і нядзелі 6 і 7 лістапада ў маляўнічым месцы на беразе Нёмана ў прафілакторыі “Купалінка” пад Гродна адбудзецца вялікі семінар, на якім сустрэнуцца, пазнаёмяцца і абмяркуюць ідэі па назіранням, вывучэнні і ахове птушак два пакаленні студэнтаў – сябраў АПБ.
- 19.10.2010 - 01:54 | Harrier
Першыя малыя лебедзі (Cygnus columbianus) прыляцелі на сваё звычайнае месца зімоўкі ў знакаміты цэнтр водаплаўных птушак у Slimbridge, графства Gloucestershire (Вялікабрытанія). Персанал, які адкрываў цэнтр для наведвальнікаў, адзначыў першых 8 лебедзяў. Гэта самая ранняя рэгістрацыя з 2003 году.
- 17.10.2010 - 00:57 | Harrier
Стала вядома, што сёлета на Кіпры адзначана найгоршая сітуацыя з адловам і наступным забойствам птушак за апошнія гады.
- 16.10.2010 - 16:03 | Harrier
Дзякуючы фонду Aage V. Jensen Charity Foundation, які купіў больш 2000 га, будзе ўзноўлена выдатнае месца для птушак. Возера Fiilsø ў Заходняй Даніі цяпер шостае па велічыні ў краіне і ёсць ТВП (Тэрыторыяй, важнай для птушак).
- 15.10.2010 - 12:47 | Kiolk
Прэзентацыяй пра вандроўку ў Індыю “Индия — страна контрастов” Дзяніс Кіцель адчыніў новы сезон (2010/2011) “Заалагічных чацвяргоў”. Акрамя гэтага, Дзяніс распавёў пра праблему выкарыстання празрыстых супрацьшумавых экранаў уздоўж дарог, і як мінімізаваць колькасць птушак, што разбіваюцца аб іх.
- 15.10.2010 - 00:18 | Harrier
Не гледзячы на спробы вынішчэння, дзякуючы брытанскай урадавай праграме, якая працягвалася 5 апошніх год, параўнальна шмат амерыканскіх савак (Oxyura jamaicensis) – качак-інтрадуцэнтаў - застаецца ў гэтай краіне і праграма па іх элімінацыі будзе працягнута яшчэ на поўгады.
- 14.10.2010 - 23:53 | Harrier
Даследаванне харчовых рэсурсаў і поспеху гнездавання чаек паказала, што ўздзеянне чалавека можа мець розны эфект на гэтыя паказчыкі і на папуляцыі відаў птушак – патэнцыйных ахвяраў чаек.
Навукоўцы вялі маніторынг гнездавых калоній чайкі-бургамістра (Larus hyperboreus) на Паўночнай Алясцы, дзе гэты від ёсць і драпежнікам, і карыстаецца з падалі. Пад час сезонаў 2008-09 гг. склад харчавання і поспех гнездавання адсочваўся для 10 калоній, якія знаходзіліся ў індустрыяльным, населеным людзьмі і незаселеным раёнах.

КАМЕНТАРЫ