Дзякуючы фонду Aage V. Jensen Charity Foundation, які купіў больш 2000 га, будзе ўзноўлена выдатнае месца для птушак. Возера Fiilsø ў Заходняй Даніі цяпер шостае па велічыні ў краіне і ёсць ТВП (Тэрыторыяй, важнай для птушак).
Яго ўзнаўленне для прыроды збольшага скончыцца ў 2012 годзе, калі інтэнсіўна выкарыстоўваемыя сельскагаспадарчыя землі будуць ператвораны ў прыродныя біятопы дзякуючы сотням мільёнаў данскіх крон.
“Шмат гадоў возера было страчаным зялёным скарбам, які дзякуючы фонду Джэнсэна будзе вернуты данскай прыродзе” – сказаў Крысціян Х’ёрт (Christian Hjorth), старшыня Pады DOF (BirdLife Данія).
Тэрыторыя, якая 200 год таму было другім па велічыні данскім возерам, была асушаная і выкарыстоўвалася пад вырошчванне сельгаспрадукцыі. Само возера паменшылася ў памерах да 90 га. Цяпер яно павялічыць сваю акваторыю ў 10 разоў – да пр. 900 га. Яшчэ каля 400 навакольных гектараў зямлі будзе зменена ў зараснікі трыснягу і вільготныя лугі.
Пасля 70 гадоў адсутнасці, сюды змогуць вярнуцца такія віды птушак, як поплаўны лунь (Circus pygargus), кулік-цякун (Tringa glareola) і пагоніч (Porzana porzana). Для тых відаў, якія сустракаюцца тут і сёння – вялікага грыцука (Limosa limosa), чорнай крычкі (Chlidonias niger) і баталёна (Philomachus pugnax), значна павялічацца месцаражыванні і палепшацца ўмовы жыцця пасля ўзнаўлення прыроднага асяроддзя на значна большай плошчы. Многія віды гусей і качак змогуць прыпыняццца тут пад час міграцый. А разам з імі, хутчэй за ўсё з’явяцца і драпежныя птушкі: вандроўны сокал (Falco peregrinus) і арлан-белахвост (Haliaeetus albicilla) Ўсё гэта дае магчымасць прыцягнуць сюды шматлікіх турыстаў, для якіх навокал возера будуць збудаваныя абсервацыйныя вежы.
.
Пад час ста год у 1860-1960 гг. прырода Даніі была моцна змененая: больш за 350 вялікіх і малых азёраў і заліваў былі цалкам або часткова знішчаныя і ператвораныя ў сельгаспалеткі.
Арлан-белахвост (здымак Дзьмітрыя Якубовіча) вернецца ў Заходнюю Данію?
Паводле www.birdlife.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ