Далёка-далёка не ўсім з нас атрымліваецца (без негатыўных наступстваў для птушак) падгледзець за станаўленнем птушак ад вылуплення да вылету..
Таму прадстаўленая ніжэй фота-гісторыя Сяргея Чарапіцы будзе карыснай для ўяўлення як хутка растуць птушаняты і як яны выглядаюць на розных стадыях свайго маладога жыцця.
У адрозенне ад большасці крумкачовых птушак, сойкі пачынаюць наседжваць свае яйкі пасля адкладкі апошняга з іх. У выніку ўсе птушаняты вылупляюцца (амаль) адначасова і таму у бацькоў няма шанцаў дачакацца, што нехта з малодшых і слабейшых пакіне дружную сям'ю з-за недахопу ежы. Бо маладзейшых і слабейшых папросту няма.
Але для гэтага бацькам трэба знаходзіць дастатковую колькасць ежы побач у лесе. Часам і на гнёздах іншых відаў птушак.
Акрамя гэтага, першы тыдзень трэба малых не толькі добра карміць, але і пастаянна грэць. Бо ў іх няма ні ўласнай хімічнай тэрмарэгуляцыі, ні нават прылічнага пуху, каб трымаць цяпло пры сабе.
Але корм ідзе не толькі на рост, але і на пух. Бо першасны пухавы нарад - гэта прадвеснік будучых махавых і конурных пёраў.
А тут і другі пухавы нарад з махавымі і рулявымі ў трубачках расце!
Тут ужо бацькі для абагрэву непатрэбныя - прыносілі б толькі дастаткова ежы для росту і развіцця!
Зразумела, што калі пошукам ежы займаюцца аюбодва з бацькоў, знайсці яе ў дастатковай для ўсіх колькасці лягчэй.
Малыя ўсё больш і больш становяцца падобнымі да бацькоў! Але ў гэтым для відаў, якія не маюць полавага дымарфізму (самцы якіх знешне не адрозніваюцца ад самак) крыецца небяспека. Бо калі самец убачыць на гняздзе іншых дарослых птушак (па-за абранай самкай), ён пастараецца іх калі не забіць, то прагнаць як мінімум. Таму ў самай заўважнай калі просіш ежу частцы птушкі - на галаве над дзюбай - пер'е расце найпавольней. Каб бацькі здалёк бачылі - на іх гняздзе - (іх) малыя.
У гняздзе ўжо яўна малавата месца. Але ніхто не хоча выпрыгваць раней часу. Бо што там, за гняздом, ніхто не ведае.
А як і ведае - не скажа)
Птушаняты ўсё больш і прыгажэй, але пух над дзюбай застаецца да апошняга.
Ад дня вылуплення - 30 мая, да дня вылету - 17 чэрвеня - прайшло (толькі) троху больш за два тыдні.
Але гэта толькі пачатак, і нават яшчэ несамастойнага жыцця новага пакалення соек.
(Бацькі яшчэ каля тыдня будуць падкармліваць маладых вакол гнязда.)
Да новых крыклівых сустрэч у нашых лясах!
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
аев (госць) - 18.10.2016 - 23:57
вельмі прыгожа і цікава. А…
вельмі прыгожа і цікава. А сям'я будзе трымацца разам некалькі месяцаў, нават у гракоў сувязі вельмі цесныя.
Falcon - 19.10.2016 - 03:28
Цікавае назіранне. І…
Цікавае назіранне. І напісана вельмі цёпла, ці як гэта сказаць. Але дзе Вы ўгледзелі якія пухавыя нарады? Я бачу голых птушанят, якія пасля пакрываюцца пянькамі. Гэта ж вам не совы, каб некалькі пухавых нарадаў мець. А наконт каментара вышэй - чаму НАВАТ у гракоў захоўваюцца сувязі з птушанятамі. Яны і так сацыяльныя птушкі і лагічна, што і ў бацькоў з птушанятамі сувязі надоўга захоўваюцца.
Harrier - 19.10.2016 - 12:00
In reply to Цікавае назіранне. І… by Falcon
Дзякуй за цікавы каментар! З…
Дзякуй за цікавы каментар! З нашых вераб'іных пух адсутнічае цалкам, напэўна, толькі ў нованароджаных лесак. Канешне, пухавыя ўборы соваў і вераб'іных адрозніваюцца, але і для апошніх маюць права так называцца хаця і не выглядаюць на суцэльнае покрыва з пуху.
Наконт захавання сацыяльных сувязяў у сем'ях соек мне нешта цяжка сказаць, бо пра гэта нічога не ведаю. Таму і пастараўся асцярожна напісаць пра мінімальна лагічны тэрмін іх захавання на працягу тыдня пасля вылету з гнязда.
Palych - 19.10.2016 - 10:21
Так і не зразумеў - добра…
Так і не зразумеў - добра здымаць птушак на гняздзе ці не?
Harrier - 19.10.2016 - 11:49
In reply to Так і не зразумеў - добра… by Palych
Калі няма нейкіх спецыяльных…
Калі няма нейкіх спецыяльных даследчых мэтаў менавіта па вывучэнні гнездавой біялогіі, гэта адназначна кепска ці максімум нейтральна (для вялікіх птушак).
Аўтар - чалавек "старай школы", здымкі зрабіў, птушаняты паспяхова выляцелі, таму можна на іх аснове распавесці нешта карыснае. Так і атрымаўся гэты фота рэпартаж.
vogelfrei - 19.10.2016 - 13:07
In reply to Калі няма нейкіх спецыяльных… by Harrier
всё-таки это было этично или…
всё-таки это было этично или нет?
svetlana vranova - 19.10.2016 - 16:15
In reply to всё-таки это было этично или… by vogelfrei
Гэта ж залежыць ад таго, у…
Гэта ж залежыць ад таго, у які спасоб здымкі робленыя! Калі каля гнязда напрыклад забудаваная камера, значыць можаш птушак здымаць, колькі хочаш, не турбуючы іх, то чаму бы не?
Harrier - 19.10.2016 - 19:57
In reply to всё-таки это было этично или… by vogelfrei
Калі ніхто з птушанят не…
Калі ніхто з птушанят не загінуў па віне фатографа, а таксама не пагоршыў сваю кандыцыю так, што гэта можа паўдзейнічаць на яго далейшую самастойную выжывальнасць то чаму б гэта не этычныя фотаздымкі?
Але заклікаць рабіць здымкі на гнёздах я б не стаў. Тым больш досвед "этычных здымак" звычайна прыходзіць з практыкай падобных здымак, таму пачынаць гэта рабіць не варта. А вельмі дасведчаныя, напэўна, могуць гэта рабіць безкрыўдна для птушак - як у гэтым выпадку.
Palych - 20.10.2016 - 09:40
In reply to Калі ніхто з птушанят не… by Harrier
К сожалению, результат…
К сожалению, результат фотосъемки (гибель птенцов и т.п.) можно выяснить только постфактум. Т.е. отчет либо получился, либо получился, но короче, либо вовсе не получился.
Harrier - 20.10.2016 - 11:36
In reply to К сожалению, результат… by Palych
Тэарэтычна і практычна ўсё…
Тэарэтычна і практычна ўсё правільна напісалі. Прычым часцей вынік 2гі ці 3ці, на жаль.