Штовечар я гуляю уздоўж Нёмана з нашым сабачкам. Для кожнай пары году ў гэтым ёсць свае плюсы і мінусы для назіранняў птушак. Узімку прыходзіцца выходзіць на прагулкі раней, бо ў снежні і студзені пасля 17 гадзін не толькі нерэальна што-небудзь сфатаграфаваць, але мала шанцаў і проста ўбачыць і разгледзець.
Птушак тут звычайна параўнальна шмат, часам атрымліваецца ўбачыць і цікавыя паводзіны звычайных відаў, і віды зусім незвычайныя.. Але цяпер не пра гэта.
Гэтай зімой вялікія савукі "прасачыліся" у горад неяк раней звычайнага і рыбачаць або самі па сабе, або ў парах, або і ў невялікіх групах. Першыя і другія не маюць адносін да далейшых падзей, бо самае цікавае адбываецца цяпер менавітах у другіх = у парах.
Качкі і іншыя вадаплаўныя - адны з нямногіх прадстаўнікоў птушак, у самцоў якіх ёсць знешні капулятыўны ворган = пеніс, і ў некаторых відаў ён параўнальна вялікі. На зямлі (для большасці відаў) ён для капуляцыі непатрэбны, а вось калі перадаеш сперму самцы на вадзе, то без яго абысціся цяжка - калі ўвогуле магчыма. Чаму капуляцыі ў качак пачынаюцца ўжо зімой - задоўга да пачатку гнездавання, наколькі яны сапраўдныя і наколькі важныя для утрымання пары - сказаць цяжка. Бо выбраць і утрымаць адпаведнага партнёра для самкі не менш важна, чым для самца. А як гэта зрабіць, калі не дэманстраваць сваю прыхільнасць часам і такім чынам?
Але па папярэднім сваім назіранням я ўжо ведаю, што калі самка выцягваецца 'у струнку' - а збоку гэта выглядае як птушка кладзецца на воду, то варта чакаць працягу ў выглядзе капуляцыі ці яе імітавання самцом.
Так атрымалася і ў гэты студзеньскі вечар, хаця змрок памалу пачынаў апускацца на Нёман у самым цэнтры Гродна, як толькі я заўважыў выцягванне самкі побач з самцом, то ўключыў фоцік і атрымалася вось што:
Падрабязней пра сэкс у качак глядзіце цікавы артыкул-даследаванне амерыканцаў тут:
ЯК “ГЭТА” СКЛАДАНА Ў КАЧАК, АБО ПРА АСАБЛІВАСЦІ СЭКСА ВАДАПЛАЎНЫХ
А іншыя мае назіранні за вялікімі савукамі чытайце-глядзіце па спасылках ніжэй:
Зімовае каханне, або Voulez Vous Coucher Avec Moi
Як савук з "гурмана" у ахвяру ператварыўся
Вывадак вялікіх савукоў на Нёмане = Brood of Goosander at Nioman river + VIDEO
Як вялікія савукі загнездавалі ў цэнтры Гродна і што з гэтага атрымалася + VIDEO
Вялікія савукі: каханне і сэкс у вялікім горадзе
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 01.02.2019 - 16:35
Каждый вид "любит" по-своему…
Каждый вид "любит" по-своему, с оригинальной прелюдией, но цель и "результат" всегда один - оставить потомство... Дмитрий, очень интересное наблюдение, фото и видео...
Harrier - 01.02.2019 - 20:40
In reply to Каждый вид "любит" по-своему… by pva
Так, прэлюдыя не менш важная…
Так, прэлюдыя не менш важная за саму капуляцыю - правяраецца ці сапраўды з тым відам маеш справу = нейкі папярэдні заслон гібрыдызацыі.
Дзякуй за добрыя словы, Уладзімір!