Зімовае каханне, або Voulez Vous Coucher Avec Moi

вялікія савукі

Здавалася б, што пад час зімоўкі птушкі ў нас павінны ў першую чаргу думаць пра тое, як проста выжыць. Дзень, калі можна здабываць ежу і адпаведна энергію- кароткі, ноч, калі трэба назапашаную ўдзень энергію траціць - доўгая. Ды яшчэ холад ці нават марозы не дапамагаюць думаць "пра вечнае".

Аднак як мінімум для некаторых відаў птушак гэта не так!

Многія віды качак, якія засталіся ў нас: крыжанкі, гогалі, вялікія савукі думаюць пра будучае яшчэ з канца восені ці з пачатку зімы і важную частку свайго часу праводзяць у пошуках будучага партнёра ці партнёркі. Такуюць, шукаюць, правяраюць рэакцыю і вядуць актыўнае сацыяльнае жыццё.

І мэта гэтага этапу сацыяльнага жыцця вядомая- знайсці каг хочаш (ці можаш?) і прадоўжыць з ім ці ёй свой род.

Здавалася б, да адкладкі яек яшчэ далёка, але у суботу на  адной з вялікіх прамыін на Нёмане я назіраў і змог здалёк праз трубу зафіксаваць дамаганні самкі вялікага савука да самца.  Метраў за  500-600 побач, на большай прамыіне сабраліся і бавілі час (рыбачылі, такавалі, гыргыкая ці проста адпачывалі) больш за сотню вялікіх савукоў. А гэтая пара яўна хацела адасобіцца ад натоўпу. Самка дамагалася самца, выцягнуўшыся над самай вадой і плаваючы за ім каля  4-5 хвілін:

https://youtu.be/VvYg_URL48s

Яна яўна  спрабавала яму паказаць сваю гатоўнасць стаць яго абранніцай. Але самец ці то быў негатовы, ці сумняваўся і як бы не звяртаў на яе ўвагу. І тут з трэцяга заплву самки над вадой у адзін момант, за долі секунды, ён залез на яе і зрабіў сваю справу! Гэтага моманту я не зняў, але нават калі б, то доўжыўся ён  не больш секунды!

Пасля птушкі расплыліся, самка прыўзнялася над вадой, узмахнуўшы крыламі і птушкі селі адпачываць  у некалькіх метрах адна ад адной на лёд.

У той жа дзень мы назіралі падобныя распластаныя на вадзе дамаганні самкі вялікага савука ў вусце Свіслачы. Але скончыліся яны безпаспяхова.

Так што зімовае каханне ўжо пачалося!

 

Падрабязней пра  сэкс у качак и щвогуле щ вадаплащных глядзіце цікавы артыкул-даследаванне амерыканцаў тут:

ЯК “ГЭТА” СКЛАДАНА Ў КАЧАК, АБО ПРА АСАБЛІВАСЦІ СЭКСА ВАДАПЛАЎНЫХ

А іншыя мае назіранні за вялікімі савукамі чытайце-глядзіце па спасылках ніжэй:

Як савук з "гурмана" у ахвяру ператварыўся

Вывадак вялікіх савукоў на Нёмане = Brood of Goosander at Nioman river + VIDEO

Вясновыя залёты савукоў, або як самка бараніла свой выбар = How female Goosander fight for her male + VIDEO

Як вялікія савукі загнездавалі ў цэнтры Гродна і што з гэтага атрымалася + VIDEO

 

 

Кропка назірання

Шырата: :lat Даўгата: :lng

Шырата: :lat Даўгата: :lng

Каментары