У пачатку мінулага лета я нечакана ўбачыў, што ластаўкі-зямлянкі (Riparia riparia), якія адпаведна назве, для гнездавання выкапваюць норкі ў розных вертыкальных схілах голай глебы, вырашылі загнездаваць ва ўжо гатовых адтулінах. І знайшлі яны іх паміж абцясанымі каменнымі блокамі ў фундаменце былога грабнога клуба польскіх афіцэраў, які апошнія дзесяцігоддзі выкарыстоўваецца як карчма. Там, дзе раствор высыпаўся на адпаведную глыбіню і паспрабавалі выкарыстаць гэтую прастору птушкі. І хаця спачатку ластаўкі былі там вельмі актыўныя, чаканага выніку - птушанят - я так і не ўбачыў.
І вось сёлета, час ад часу праходзячы побач, я глядзеў на гэтую мураваную сценку, але птушак не заўважыў. Ажно ў пачатку ліпеня ўсё змянілася - адразу некалькі ластавак ляталі ў розных месцах, а некаторыя і сядзелі ў магчымых 'норак'. Спачатку я падумаў, што гэта хутчэй за ўсё непаспяховыя пары, якія вырашылі паспрабаваць загнездаваць другі раз у сезоне без працяглага працэсу выкапвання норак. Але калі паназіраў за птушкамі некалькі хвілін, усё аказалася не так - хаця дарослыя ластаўкі і праўда ляталі і нават сядалі ў патэнцыйных норак, прынамсі з адной з іх высоўвалася і моладзь. Толькі яна ўжо не адрознівалася памерам ад бацькоў:
За некалькі хвілін, што я здзіўлены стаяў збоку ад карчмы, птушкі прынеслі есці птушанятам толькі аднойчы. Але раз ёсць птушняты, ды яшчэ такія вялікія, бацькі павінны прылятаць да іх параўнальна часта. І прыйшлося заставацца і назіраць далей...
Працяг будзе
Гродна, 05-07-2026
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ