Пошукі птушак

20.03.2010 - 20:42 | Luna

     19.03 Пагоды няма,схадзіць на птушак атрымалася толькі у другой палове дня.Крочу па полі з кукурузай.Палова яго скошана,другая палова стаіць.Адразу бачу-пасярод поля харчуецца  вялікая белая птушка,мабыць лебедзь.Падыходжу бліжэй-клікун.Паўсюдна спяваюць жаўрукі.Жураўлі-3 пары,кнігаўка-5.Іду дамоў,па дарозе назіраю зелянушак і стрынатак,даволі вялікія зграйкі.

     20.03 Пагода выдалася па-сапраўднаму веснавая,хоць сонейка не было,але было цёпла.Іду на птушак!Як звычайна,першае месца якое я наведваю-поле з кукурузай.Толькі вясной тут можна пабачыць такую колькасць птушак.Цішыню наваколля парушаюць толькі мае крокі,і жураўлі.Апошніх за ноч прыляцела шмат.Таксама больш стала і клікуноў ,сёння іх было ўжо 10!Чатыры дарослыя і чатыры яшчэ шэрых птушкі харчаваліся пасярод поля.Дзве другія птушкі былі ад  іх прыкладна за кіламетр.Ляцела шмат кліноў гусей,некаторыя з іх спыняліся пахарчавацца.Гэта былі шэрыя.Далей-гуменнікі.Другім месцам у якое я завітаў была рака Нараў,на якой абавязкова павінна было з’явіцца што-небудзь цікавае.Гэта цікавае харчавалася каля раўчука,недалёка ад таго месца дзе я заўважыў плісак-гэта быў кулік-чарняк,ды не адзін,пара!Каля берагоў было шмат крыжанак.Першы раз я тут пабачыў пару луткоў(Margellus albellus).Так закончыўся яшчэ адзін веснавы дзень…

Фотаздымкі

Каментары

я думаю кукурузу и едят, они и картошку на полях могут есть.  А гуси хорошо по голосам различаются - послушайте записи предварительно. Я еще в этом году не слышал гусей.

хутка і да Менска даляцяць))кукурузнае поле размешчана пад самай мяжой з Польшчай.каля гадзіны сёння назіраў за шэрымі гусямі.ляцяць адной-двумя парамі,з вялікай верагоднасцю магу сказаць,што яны загняздуюць на вадасховішчы ў Семянуўцы,што пачынаецца адразу за мяжой.Мінулым годам так прылятала харчавацца дзве пары адтуль.