Учора ўвечары мая жонка Алена прынесла са шпацыра з сабачкам файную навіну - кажа, напэўна бачыла сокала ля касьцёла бернардынаў!
І вось сёньня мы ўжо ўдваіх глядзелі за піруэтамі, якія закладвалі дзьве пустальгі вакол касьцёла! Вярнуліся!
А мы ўжо падрыхтоўваем уэб-камэру для падглядваньня за іх жыцьцём! З ласкавай згоды ксяндза-пробашча а.Антонія Ханько, на мінулым тыдні мы пабывалі на самым версе і не толькі змаглі ацаніць шыкоўны выгляд гораду амаль з вышыні гнязда сокалаў, але і зазірнуць за скульптуру Сьвятой Елены, за якой і гнездавалі ў мінулыя гады Птушкі 2010 году (гл.здымак).
Калі ўсё пайдзе па плану, заўтра камера будзе ўсталяваная і ў хуткім часе ЎСЕ змогуць назіраць 24 гадзіны на суткі за нашымі сакаламі і яшчэ адной парай у Брэсце.
Здымкі сакалоў каля і на касьцёле з мінулага году.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
AV - 21.03.2010 - 19:20
так и у вас всё белое! У нас
так и у вас всё белое! У нас все активно таяло сегодня, весна. Снимок уникальный, кто еще с костела снимал город? Т.е. альпиниств не нужны и есть доступ к нише, где поставили св. Елену?
Harrier - 21.03.2010 - 21:20
In reply to так и у вас всё белое! У нас by AV
Гэта здымкі горада з аўторка.
Гэта здымкі горада з аўторка. Сёньня рэшткі сьнегу сыйшлі разам з дажджом.
Альпіністы не патрэбныя, але заўтра паглядзім як атрымаецца...
Feather - 22.03.2010 - 13:07
In reply to Гэта здымкі горада з аўторка. by Harrier
Пустельги гнездящиеся в
Пустельги гнездящиеся в костёле - у меня аж будоражит воображение) Классно, что так есть, и то что там теперь будет веб-камера - это в сто раз интереснее чем просто на здании!
Harrier - 22.03.2010 - 13:48
In reply to Пустельги гнездящиеся в by Feather
Толькі што вярнуліся з
Толькі што вярнуліся з Яўгенам з паддашша касьцёлу. Яўген усталяваў камеру, ўсё працуе на кампутары. Бачна амаль уся ніша за статуяй, ужо ёсьць гнездавая ямка. Застаецца заўтра зразумець як працягнуць тэлефонны кабель адтуль уніз і дзе і як падключыцца да Сеціва.
Ўсю падзею здымалі два тэлеканалы - Абласны Гарадзенскі і ОНТ - абяцалі ўвечары рэпартажы ў навінах. ОНТ у прыкладна 20.30., Гарадзенскае, напэўна, каля 19.00.
Калі ўжо скончылі працу і зацягнулі акенца тканінай, сокалы прыляцелі на статую і , напэўна самка, пачала пішчаць! Усе былі ў захапленьні і проста аслупянелі, хаця птушка і не спусцілася ў сваю гнездавую нішу...
Feather - 22.03.2010 - 22:10
In reply to Толькі што вярнуліся з by Harrier
Посмотрел репортаж по ОНТ.
Посмотрел репортаж по ОНТ. СМИ это сила, теперь все знают, что пустельга это интересная птица и что орнитологи установили веб-камеру (наука не стоит на месте). Было очень интересно, очень порадовался и думаю на установку нашей камеры тоже организуем какие-нибудь сми.
Harrier - 22.03.2010 - 22:58
In reply to Посмотрел репортаж по ОНТ. by Feather
Згодны - хто б пра нас ведаў,
Згодны - хто б пра нас ведаў, каб не журналісты. Акрамя тэлебачаньня, спадзяюся на матэрыял з БелТА. Ну а калі там з'явіцца, будзе амаль паўсюль.
Дзякуй нашым журналістам за цікаўнасьць і прафесійную працу!