Першая ў Беларусі ўэб-камера ўсталяваная! Як гэта было. (+Відэа)

     Сёньня, з ласкавай згоды ксяндза-прабошча а.Антонія Ханько і дзякуючы дапамозе многіх людзей атрымалася зрабіць тое, пра марылася апошні год - усталяваць уэб-камэру на гняздо сокала-пустальгі! І хаця справа да канца пакуль не даведзеная - застаецца вырашыць тэхнічную задачу яе падключэньня да інтэрнэту, выдатны настрой перапаўняе мяне ўсю другую палову дня - бо АТРЫМАЛАСЯ!!!!

    Акрамя ўласна самой усталёўкі - якой займаўся непасрэдна Яўген, бо я запрашаў і праводзіў на месца прадстаўнікоў дзьвюх тэлеканалаў, і займала кожная вандроўка вінтавымі лесьвіцамі і пераходамі не так мала часу, атрымалася яшчэ дзякуючы нашым журналістам выдатна асвяціць гэтую сапраўды незвычайную падзею.

Дзякуй усім, хто прыняў удзел у гэтай цікавай справе - спадзяюся, што за сакаламі цяпер не заржавее і яны "дапамогуць" нам, чым змогуць.

На здымках:

Так выглядае гняздо за статуяй Сьвятой Елены праз выпіленую для камеры дзірку

Працэс усталёўкі і здымак рэпартажаў

Паддашша касьцёлу

акенца з камерай закрываюцца цёмнай тканінай, каб бяспечна для птушак можна было падключыць камэру да інтэрнэту і праводзіць яе неабходныя рэгуляваньні.

Сокалы вярнуліся на месца раней, чым усе спадзяваліся і адзін з іх стаў пішчаць у такой блізіне, што мы ўсе толькі рты паадкрывалі... Каб птушка села ў нішу, было б магчыма яе ўбачыць праз кампутар, бо ў гэты момант камэрабыла падключаная. Але сокалы палічылі, што гэтага шчасьця будзе для нас дастаткова і адляцелі...

Аднак пасьля нашага спуску яны вярнуліся да касьцёла і трапілі нам на вочы

Фотаздымкі

Каментары

Светлана (госць) - 24.04.2010 - 13:38

In reply to by Feather

у нас на Космонавтов поселился сокол под крышей 9 этажного дома и уже выседел видно птенцов.....я сама биофак закончила... помогите свяжитесь может это то же событие в жизни города ...787 77 09

Zavidushchy (госць) - 23.03.2010 - 14:34

In reply to by Руслан (госць)

Руслан, пустальгі, як і іншыя сокалы, гнёздаў не будуюць. Тая ямка сярод каменьчыкаў на здымку - гэта і ёсьць гняздо. Вынік будзе ў інтэрнеце як зможам працягнуць адтуль кабель і падключыць да байфлаю (?). А з гэтым пакуль тэхнічныя праблемы. Хутчэй за ўсё раней за пачатак наступнага тыдня падключыць он-лайн трансляцыю не атрымаецца.