Дзіўная сустрэча

27.03.2009 - 22:57 | Luna
Вось гэтых клікуноў я убачыў на кукурузе разам з шэрымі гусямі і жураўлямі ў панядзелак.Назіранне было зроблена ў вёсках Ціхаволя-Тушамля,Свіслацкага раёна
Фотаздымкі

Каментары

2Luna Віншую з першым назіраньнем на нашым сайце! Каб яшчэ больш падрабязнасьцяў: абставіны сустрэчы, эмоцыі, думкі і г.д. - было б яшчэ цікавей. Посьпехаў і наступных дзіўных - і не вельмі - сустрэч!

Ну і напісалі б колькі сказаў пра гэта ў асобнае назіраньне - чаго саромецца? Ўсе мы вучымся, калі трэба адрэдагаваць тэкст - дапаможам. Пішыце як і што цікавага ў Вас адбываецца - гэта і нам цікава!

Ну,мабыць заўтра правяду невялікі ўлік па сваёй мясцовасці,тады напішу ў асобнае назіранне...Яшчэ пытанне,ці будзе на гэты сайт памяшчацца феналогія прылёту???

Такі асобны раздзел пакуль не прадугледжваўся (бо на афіцыйным сайце АПБ гразяцца зрабіць зводную табліцу для ўсёй тэрыторыі Беларусі - як і ў 2008 годзе). Але калі Вы лічыце, што і нам варта зрабіць нешта падобнае хаця б па захаду з тых назіраньняў, якія разьмяшчаюцца тут - чаму б не? Але патрэбны чалавек, які возьме гэтую працу на сябе.

Як з гэтым  - згодныя? Ўзяцца і рабіць гэты кавалак?

Напішыце, калі ласка, мадэратару на tyteishi@gmail.com , каб прадумаць і ўзгадніць тэхнічны бок і пытаньні з аўтарствам назіраньняў.

На мой погляд, гэта магла б быць навіна, якяа б пастаянна абнаўлялася б і была заўсёды зьверху. Новыя віды ды даты маглі б дадавацца таксаам зьверху - такім чынам былі б бачныя зьмены ў ёй.

Што думаеце наконт такой формы?