Улік здзейсніўся

31.03.2009 - 01:33 | Luna

Сёння як і абяцаў здзейсніў невялічкі ўлік па сваёй мясцовасці. Неглядзячы на дождж, назіраў. Мае назіранні праходзілі ў трох вёсках: Ціхаволя, Тушамля, Нямержа. І вось што ўдалося убачыць: Белы бусел-17 шэры журавель-6 кнігаўка-прыблізна 150, сініца-апалоўнік-3, на палях вялікія змешаныя зграі шпакоў, пал.вераб'ёў і зв.стрынатак, лебедзь-клікун - 2. Качак было столькі, што лічыць іх было цяжкавата...але сярод гэтай вялікай "хмары" я ўбачыў качку-крыжанку, неразню і свіцьву. Калі ехаў дамоў, мяне спыніў знаёмы ляснік і паведаміў што 17.03 бычыў вялікую белую чаплю, спачатку не паверыў, але калі паказаў яму вызначальнік, дык ён адразу паказаў на яе...

Фотаздымкі

Каментары

Дзякуй за цікавыя ўлікі! Клікуноў ды вялікіх белых чапляў цяпер, напэўна, шмат дзе можна сустрэць. Віды павялічваюць сваю колькасьць ды пашыраюць арэал. Але ці знойдзем на гнездаваньні на Гарадзеншчыне яшчэ вялікае пытаньне...