Рудахвосткі-чарнушкі вярнуліся

Хаця рудахвосткі-чарнушкі ў нас - выключна насельнікі нашых паселішчаў, ад лецішчаў да самых сучасных шматпавярховікаў у гарадах, сваю першую сёлетнюю рудахвостку-чарнушку я ўбачыў зусім не ў горадзе і нават не ў вёсцы.

Першага красавіка мы заехалі заправіцца каля мястэчка Алекшыцы, і менавіта там пара гэтых птушак палявала на безхрыбетных на газоне вакол запраўкі і час ад часу даследавала трансфарматар - можа будзе гнездаваць там?

птушка

Гэта вышэй самец, а ніжэй - самка:

птушка

У Гродна ж першую кароткую песню чарнушкі я пачуў толькі праз 3 дні, на будынках б. бровара. Там звычайна гняздуюць 2 пары. Але перш, чым я ўбачыў самца, які ўспамінаў як спяваць, пад муры бровара прыляцела самка, якая з другой спробы вярнулася на бетонны ўступ з вялікім вусенем!

птушка

Я не чакаў гэтага і таму не паспеў пераключыць фоцік у патрэбны рэжым, але добра бачна і памер вусеня, і як рудахвостка яго разматвае і з размаху б'е аб бетон каб праглынуць ужо нежывога:

птушка

птушка

птушка

птушка

Так што калі самец і падзабыў як правільна спяваць, каб прыцягнуць увагу самкі, то самка як паляваць нават на такую параўнальна вялікую здабычу яўна не забыла)