У апошнія дні ў шпакоў вельмі гарачы час: птушаняты растуць хутка і дарослым птушкам трэба кожныя 2-3 хвіліны а то і часцей прылятаць з ежай на шпакоўні.
Большасць спраўляецца, знаходзячы дажджавых чарвякоў і іншых безхрыбетных.
Але некаторыя шпакі здзіўляюць: за 2 дні я бачыў хітруноў, якія збіралі даўно мёртвых, сухіх дажджавых чарвякоў з пліткі на набярэжнай і неслі іх на гняздо тройчы! Значыць гэта здараецца не так рэдка.
Раней я бачыў падобныя "зборы" сухіх чарвякоў толькі шэрымі варонамі .
08-09.05.2021, Гродна
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ