Пачалося ўсё нечакана. Спачатку прыляцелі дзве маладыя канаплянкі (Carduelis cannabina), якія яўна былі сіблінгамі. Яны ўвесь час трымаліся разам: пераляталі, гулялі ў даганялкі і кушалі , ці хутчэй шукалі ежу побач адно каля аднаго.
Але раптам прыляцела большая і шумная кампанія канаплянак, сярод якіх аказалася тры маладых і самец:
І тут і пачалося самае цікавае: самец то адлятаў, а за ім ляцелі маладыя папрашайкі, то вяртаўся і карміў іх, адрыгваючы нейкае зялёнае насенне:
Калі ж яму надакучыла, або ён 'аддаў' сваім ужо вялікім птушанятам усё, што мог ці хацеў, ён адляцеў, а ўсе пяць маладых птушак засталіся: тры яго і дзве чужыя.
Чым не ідэальны бацька?
Гродна, 30-07-2021
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ