01-08.04.2009 Феналагічныя назіраньні ў Лідзкім раёне

Гэтыя назіраньні зробленыя Oh-Voegel'ем і атрыманыя ад яго СМСкай.

Такім чынам:

01.04. - малы арлец (Aquila pomarina)

03.04. - 2 вялікіх зуйка (Charadrius hiaticula) на Нёмане на старым месцы гнездаваньня

04.04. - пячураўка-ценькаўка (Phylloscopus collybita) і чорны бусел (Ciconia nigra) (са слоў калгасьнікаў, хадзіў па полі разам з белымі бусламі)

08.04. - кулікі-перавозчыкі (Tringa hypoleucos) на Нёмане

На здымку пячураўка-ценькаўка. здымак Oh-Voegel'я з мінулага году