Сонечная пагода і яркія колеры восені сабралі ў парку імя Ж.Э.Жылібера шмат шпацыруючых. Найбольш было дзетак з мамамі, татамі і бабулямі. Як заўсёды, былі вясельныя групы, якія чамусьці было цяжэй ўгаварыць паглядзецьу трубы-біноклі, чым у мінулыя гады, ну і турысты: з Салігорску, Віцкебску і Масквы, якія таксама завіталі да нашай групы глянуць на фотавыставу "Нашы птушкі" і на жывых птушак у Гараднічанцы і яе навакольлі.
Усяго за 4 гадзіны з 13.00 да 16.00 прыняло ўдзел у Назіраньнях 94 дзетак і 99 (+9 нас) дарослых. Разам 202 чалавекі. Здымала нас для навін і ОНТ - абяцалі паказаць у нядзелю, ў 16:00.
Птушак таксама было шмат:
Качка-крыжанка - 44
Малы дзяцел - 1
Шпак - 30
Грак - 6
Шэрая варона - 3
Сініца-апалоўнік - 12
Сойка -3
Вялікі дзяцел - 1
Шызы голуб - 14
Зелянушка -5
Каўка - 2
Гусі сп. - 160+40+46+8= 254
Дрозд-піскун - 3
Палявы верабей -4
Дамовы верабей - 6
Вялікая сініца -5
Акрамя гэтых птушак над самым цэнтрам гораду за 10 хвілін да пачатку Дзяніс Т. зьвярнуў нашу ўвагу на крыкі жураўлёў. Убачыць іх мы не змаглі, аднак са здзіўленьнем выразна пачулі.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Kiolk - 03.10.2010 - 01:17
...невялічкая зацемка з
...невялічкая зацемка з дадзеная пояцоўкі... http://euroradio.by/by/1355/news/54264
biot - 03.10.2010 - 11:45
In reply to ...невялічкая зацемка з by Kiolk
Дима и все остальные, кто
Дима и все остальные, кто проводил наблюдательную площадку в Гродно!
Вы не будете против, если я самостоятельно перенесу ваши данные за 2 октября в общую таблицу, не дожидаясь, пока вы их мне вышлите?
Буду ждать результатов учетов за 3 октября!
Harrier - 03.10.2010 - 15:51
In reply to Дима и все остальные, кто by biot
biot, я не буду нічога асобна
biot, я не буду нічога асобна высылаць - тут ёсьць усё. Таму, канешне, трэба капіраваць і заносіць у табліцу.
Толькі без тых вымушаных прыпісак, пра якія ішлося раней:)
Kiolk - 03.10.2010 - 18:56
In reply to biot, я не буду нічога асобна by Harrier
А вось і відэа з першага
А вось і відэа з першага дня...