Сёньня Oh-Voegel упершыню адзначыў пячуравак-трашчолак (Ph. sibilatrix) і рачную крычку. Вада ў Нёмане пачала хутка падаць, з’явіліся астраўкі, адразу пабольшала кулікоў-перавозчыкаў, малых зуйкоў, з’явіліся кулікі-случкі. Стала больш качак-чырак, усе яны па парах. Прапалі качкі-сьвіцьвы і кралька.
Лётаюць балотныя і поплаўныя луні. На здымку Oh-Voegel`я з пазамінулага году рачная крычка.- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ