Кальцо баталёна

Вось што атрымалася з павелічэньнем здымка.

Акрамя 0 ў другой  строчцы, я, напрыклад, нічога не бачу. Але калі птушак перад кальцаваньнем здымалі або апісвалі ўбор, з-за непаўторнасьці кожнага самца можна было б паспрабаваць даведацца адкуль да нас заляцеў гэты прыгажун.

Здымак Жоржа Гулеўскага.

Каментары

Сёньня з сажалак тэлефанаваў Жорж Гулеўскі і між іншым паведаміў, што атрымалася лепш зьняць гэтага (кульгавага) самца баталёна і яго кальцо. Таму заўтра змагу выкласьці лепшыя здымкі - можа нешта прачытаем?