Крыжанкі на Гараднічанцы: 15-01-2011

Пасьля заняткаў у мастацкай школе зрабілі з сынам  паўкола і зазірнулі на кавалак рэчкі Гараднічанкі ў самым цэнтры горада ў парку Жылібера.

Акрамя 86 качак-крыжанак (Anas platyrchynchos), іншых водаплаўных не адзначылі. Было каля 0 градусаў, лёд быў толькі на месцы разьліву.

Самцоў было трохі больш за самак, некаторыя з іх актыўна (гл. верхні здымак) ганялі другіх.

На мінулым жа тыдні на іншым кавалку Гараднічанкі ў вуліцы Віленская налічылі 32 качкі-крыжанкі, самцоў таксама было трошкі больш, чым самак.

Фотаздымкі