Взятие Берлина

13.02.2011 - 02:08 | Kiolk

  Лёс склаўся так, што атрымалася патрапіць на адзін дзень у слынны горад Берлін, і я запланаваў невялічкую вандроўку па яго вулицах. Не буду расказваць пра горад, бо яго трба бачыць і адчуваць, а скажу колькі словаў пра тутэйшых птушак. 

Інтэнсіўная сельская гаспадарка ў Цэнтральнай Еўропе прывыяла да таго, што большасць натуральных біятопаў пераўтворана ў палеткі, а гэта ў сваю чаргу стала адной з прычын таго, што птушкі ў большай ступені чым ва Усходняй Еўропе асвоілі антрапагенныя ландшафты (думка аўтара).

Таму з самай раніцы мяне сустрэлі шматлікія галасы розных гатункаў сініц. Часам да іх далучаліся вараб'і, якія тут нейкія сваесабліва, нейікія па нямецкаму тоўсценькія. Шызых галубоў тут адносна не шмат, але кольчатыя туркаўкі сустракаюцца значна часцей чым у нас. Асобна трэба сказаць пра чорных драздоў, якія тут звычайныя, як палявыя вараб'і ў нас. Толькі і паспяваеш заўважаць іх імгненна чорныя постаці ў хмызнякайх, і іх гучны голас з любой больш меньш шчыльнай расліннасці. Забыў дадаць, што ў той час як у Беларусі лютуе непагода, у Цэнтральную Еўропу прыйшла сапраўдная вясна. І чорныя дразды адчулі гэта першымі, распачаўшы свае шлюбнныя гульні. А сапраўднымі вестунамі вясны сталі гусі, якія сваімі шэрагамі панеслі яе на ўсход.

 

Адзін раз атрымалася заўважыць пустальгу, якая праўда, у тутэшых мясцінах даволі звычайная. Гракоў і кавак не шмат, патрапляюцца толькі асобныя групоўкі, а вось шэрых варон паболей. Сапраўдным падарункам стала сустрэча з вадаплаваючымі птушкамі, дзе сярод качак-крыжанак, лысак і лебедзяў, атрымалася знайсці адну лебедзь з кальцом. Я вельмі ўзрадаваўс, калі змог прачытаць Praha 6796, сваесаблівае прывітанне з Чэхіі.

Птушак у Берліне хапае, гэтак як і людзей, якія дапамагаюць ім пры дапамаозе ежы на сталоўках ў гэты час. На развітанне, самотна праляцеў вялікі баклан непадалеку ад Zoo. 

П.с. Калі ехаў поездам да Вроцлава, то заўважыў яшчэ колькі адзнак вясны: некалькі груповак гусей на палях і аднаго жураўля.

 

Варона на Муры...

Але на Муры ёсць не толькі жывыя птушкі...

Каментары

Заходнееўрапейскія птушкі былі перад выбарам: сінантрапізавацца або зьнікнуць. Выбралі першае, і дзякуй богу...

А чорных варон у Бэрліне не было?