Апошнія зімовыя назіраньні ў вялікім таварыстве - Беражаны 27-02-2011

Пасьляканферэнцыйны дзень выдаўся сонечным, але ветраным. Аднак выбіраць не прыходзілася - аўтобус быў замоўлены, каўбаскі і дровы закуплены. І мы вырушылі на незамярзаючыя сажалкі ВА Гродна Азот ля в.Беражаны рознаўзроставай і рознакаляровай грамадой.

Па дарозе Леннарт Карлсоон і Дзяніс Табуноў на РэнджРовэры адзначылі жаўрукоў-сьмецюхоў, але асноўныя птушкі чакалі нас на сажалках.

І галоўным відам стаў, канешне, малы лебедзь (Cygnus columbianus).

Тысячы качак, сярод якіх галоўную масу стваралі крыжанкі, потым гогалі і вялікія савукі, былі разбаўлены параў савукоў-луткоў, некалькімі шэрымі і двума белымі чаплямі, а таксама вялікім бакланам.

З цікавостак - на самай цёплай сажалцы замест горнага сьвірстуна быў адзначаны лугавы.

Не гледзячы на -7 С, назіральнікі пачалі падмярзаць з-за моцнага ветру, ды нас яшчэ чакалі смажаныя каўбаскі. Таму мы перамясьціліся на бераг Нёмана, дзе і закончылі старажытны звычай назіраньняў за птушкамі запяканьнем тонкіх і тоўстых стварэньняў, папярэдне насаджаных на дубцы.

ПС Віталь Гуменны прасіў паведаміць усім бёдуотчарам з Гарадзеншчыны, што ў панядзелак ім атрымалася засьняць малага лебядзя на ТВ камеру і ўбачыць гэтыя ўнікальныя кадры будзе можна ў гэтую пятніцу на канале Лад у праграме "У аб'ектыве натураліста" у 18:15. Запрашаем!

На гэтую тэму:

Малый лебедь (Сygnus columbianus) на зимовке под Гродно

Беражаны 16.01.2011: 11 савукоў-луткоў і 2 вялікіх белых чаплі

 

Каментары

У сэнсе РэнджРовэр? Гэта арэндаваная ў Авісе машына з Менску. Яны зрабілі добры ход - замест маленькай машыны прапанавалі ўзяць па тым самым кошце гэтую. Цяпер шмат хто пра гэта кажа і сярод нас, беларусаў, і, напэўна, сярод швэдаў. Таму страчаныя на гэтым грошы ім вернуцца без сумневу.