Прыватнае жыцьцё смаўжоў

Не так даўно йшоў я неяк увечары з крамы. Толькі -толькі скончыўся невялікі дожджык, паветра было цёплым і сьвежым.

На былой Падгорнай вуліцы на сьцяне недаразбуранага часам і людзьмі дому я заўважыў нешта цікавае і адразу падыйшоў:

павіснуўшы на даволі доўгай нітцы-сьлізі вакол адзін аднаго,  кахаліся два вялізных і прыгожых смаўжы.

Пакуль я даставаў з кішэні і пераключаў на рэжым Відэа свой фоцік, яны амаль пасьпелі разпаўсьціся, але некаторыя цікавыя моманты пасьля акту апладненьня я зьняў:

Пагугліўшы непрацяглы час, я знайшоў, што гэта былі Вялікія леапардавыя смаўжы Limax maximus - гледзячы на іх кандыцыю, напэўна, у расцвеце сіл.

Яны пачалі распаўзацца паволі, аднак адзін з іх усё вісеў на сваёй сьлізі:

Але вось сьлізь абарвалася - і на дзіва! - смаўжы сустрэліся зноў. Але ўжо толькі для таго, каб канчаткова разпаўзціся...

 

Фотаздымкі

Каментары

Нешта на праглядзе ўсе кады на відэа адкрываюцца паміж кавалкамі тэксту, а пасьля адпраўкі нічога з іх не застаецца. Прыйшлося дадаць спасылкі без вокнаў відэа.