Як і ў апошнія гады, сёлета я разам з групай студэнтаў гарадзенскага біяфаку правёў амаль 2 тыдні на прыктыцы па заалогіі хрыбетных. Я - ў якасьці кіраўніка і гіда, яны - ў якасьці гледачоў і слухачоў.
Вынік атрымаўся неблагі - каля 90 відаў жывёл, з іх падаўляючая большасьць - птушкі.
Дзякуючы 2 трубам - уласнай і Гарадзенскага адззяленьня АПБ тым, хто хацеў паглядзець на птушак, гэта можна было зрабіць у вельмі спрыяльных умовах.
Найбольш цікавымі для мяне апынуліся некалькі сустрэчаў з садовай стрынаткай (пра яе масавы "налёт" сёлета на мясцовасьці вакол Горадні трэба пісаць асобнае назіраньне); з палявым сьвірстуном і зязюляй на правадах каля Фабрычнага; з чорным каршуном у пойме Гажанкі каля Гумбачэй; тамсама праз дарогу бегла страшыдла з сярэдні палец велічынёй, у якім я толькі праз некалькі хвілін прызнаў лічынку мурашынага ільва (гл. здымак); шматлікія і рознаўзроставыя вывадкі крыжанкі; баталёны - прыгажуны самцы на Беражанах; шматлікія і прыемныя сустрэчы з малымі грычунамі і шчыгеламі, рассяляючыміся малюсенькімі жабкамі, а таксама зусім гарадзкімі сокаламі-пустальгамі ў розных канцах гораду.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Brodyaga - 06.07.2011 - 01:22
Небольшое уточнение: на
Небольшое уточнение: на последнем снимке личинка, но не муравьиного льва, а жука водолюба.
Harrier - 06.07.2011 - 01:27
In reply to Небольшое уточнение: на by Brodyaga
Вялікі дзякуй - буду ведаць!
Вялікі дзякуй - буду ведаць!