Дзякуючы Аляксандру Сербуну і нашаму правадніку - Дзіме Харковічу, які ў Аляксандра ўвесь час удакладняў дзе павінен быць чорнагаловы ерчык, мы - 6 чалавек з Горадні - змаглі ўбачыць для сябе новы від.
Спачатку мы ўбачылі і засьнялі самку ерчыка. Калі ж пачалі яе вызначаць па фотцы, аказалася, што глядзелі ці зьвярнулі ўвагу зусім не на то, што было трэба каб адрозьніць лугавую ад чорнагаловай.
Але хутка мы ўжо здалёк разглядалі самца - без сумневаў, гэта быў чорнагаловы ерчык - такі прыгожы і чаканы!
Аднак птушка не падпускала нас блізка і пералятала нават на 30-40 м паміж будоўлямі. На некалькі секунд у адным з такіх месцаў паказалася і самка. Вось так мы ўбачылі пару. было гэта 25 жніўня Пасля гэтай незвычайнай сустрэчы мы маглі ўжо больш спакойна ехаць далей...
Нас чакаў рыбгас Сялец. Але гэта ўжо іншая гісторыя.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ