Сажалкі Азота: чаплі, луткі і гусь + VIDEO

Сёньня з АВ выбраліся на першыя зімовыя ўлікі на сажалкі ВА ГроднаАзот ля в.Беражаны. Быў адзін градус мароза і даволі моцны вецер. Але птушкі не падвялі. Было шмат цікавага. С самай перашй і новай сажалкі разам з крыжанкамі ўзляцеў невялікі гусь. Але тое, што мы не пасьпелі яго разгледзець на ёй нас не палохала - я быў упэўнены, што ўсе будуць чакаць нас бліжэй да Нёмана.

Амаль так і атрымалася - акрамя самца гогаля, які быў адзін на ўсю сажалку і хутка зьнік, паступова ўсе водаплаўныя зляцеліся на самую апошнюю і вялікую сажалку і там было краканьне і плюханьне на ўсё навакольле. Прыкладна 1100 качак-крыжанак:

Спачатку 2 самца савука-лутка бялелі сваімі шлюбнымі ўборамі, але потым да іх дадаўся яшчэ адзін самец і 2 самачкі:

А вось і гусь! - плавае ці стаіць на беразе пасярод крыжанак. Аказалася маладой белалобай, хаця па памерах магла быць і піскулькай, але "дзюбай не выйшла" :

 

Праз нейкі час знайшлася папіскваючая самка сьвіцьвы. А на старую бярозу падляцеў спачатку адзін, а потым і 35 берасцянак.

Чапляў чамусьці было мала - адна ці 2 пераляталі ўдалечыні.

Здавалася б, усё цікавае ўжо ўбачылі. Але тут нам паднёс сюрпрыз мой сабачка Браун - ён, каб не замёрзнуць, то бегаў карычневым зайцам, то стаў старанна рыць і вырываць зубамі карані кустоў на кучы каля нас.

Праз нейкі час я заўважыў, што прыкладна адтуль нешта маленькае, але хуткае выбегла і схавалася ў падножжа кучы. Што гэта было, я не зразумеў, але падумаў, што, напэўна, малая буразубка ці нешта ціпа яе.

Яшчэ праз хвіліны 2 Саша здолеў заўважыць і злапаць другую мелюзгу, якую выкапаў, але не заўважыў Браун. Гэта была мыш-малютка!

Цяпер яна жыве ў нас на акварыўме ў літровым слоіку пад нікам Грэй... Цудная істотка, а яе памеры і паводзіны выкліваюць толькі сапраўдную, шырокую і шчырую ўсьмешку.

Мы ўжо пайшлі назад, калі бліжэй да кар'еру нарэшце ўбачылі радок шэрых чапляў: 10-12-25-27!

Цяпер праграма была выканана і мы паехалі ў горад. Але па дарозе яшчэ адзначылі непаспяховае паляваньне шуляка-галубятніка на групку шызых галубоў у касьцёла ў Зарачанцы.

 

Поўны сьпіс птушак:

Палявы верабей - 30

Крумкач -6

Гогаль - 1 самец

вялікі савук - 2 самца +2 самкі

савук-луток - 3 самца + 2 самкі

Белалобая гусь - 1 маладая

Крыжанкі - каля 1100

Шчыгел - 3

Берасцянкі - 36

Шэрая чапля - 27

Вяоікая сініца - 5

Шуляк-галубятнік - 1 самец

шызы голуб - 10

Канюх-мышалоў -1

Што было там жа месяц таму, можна паглядзець тут:

Зімовыя госці, або прыгожыя белыя плямкі + VIDEO

Каментары

Ананім (госць) - 10.01.2012 - 11:26

на бумаге не смотрится. Попробуйте выпустить в травку. Они не быстро бегают, гораздо лучше лазят. Да и террариум достойный надо сделать. Жалко зверя в банке, это ж дикое животное. ав

Мы таксама схіляемся да таго, каб выпусьціць. Тым больш ужо была паспяховая спроба пабегу...

Але тут яшчэ вельмі важны тэрапеўтычны эфект. Таму пакуль невядома колькі яна ў нас прабудзе. Спадзяюся, што ўсё скончыцца менавіта свабодай для мышкі, але праз некаторы час.