Добра, што 8е сакавіка - гэта выходны. Пасьля абеду вызірнула сонца, і не гледзячы на халодны зімовы вецер, шпацыр на птушак уздоўж Нёману атрымаўся.
Лёду амаль не было - ён застаўся каля берагоў і часткамі і паломанымі крыгамі перад новым мастом у вострава.
Вялікіх савукоў было нямнога - ўсіх разам каля 20, гагалей яшчэ менш - каля 5-6 птушак, пры чым збольшага самцоў на км 3,5 - 4 маршрута. За новым мастом людзей амаль не было, аднак іх шкодная дзейнасьць была добра бачнай:
Часам наляталі розныя сінічыныя групкі, адна з сініх сініц павісла м у 3 нада мной:
Праляталі, па-вясноваму сьпяваючы, і чыжы:
Але маю ўвагу прыцягнула пара вялікіх савукоў, якія адпачывалі побач на краю ільда.
Я памалу падкраўся да іх і пачаў здымаць і назіраць за імі з-за хмызняку.
Часам каля іх вынырвала ці сьмешна хадзіла па льду яшчэ адна самка.
Часам і самец адплываў, каб пад'есьці і нават злапаў рыбу, але сфатаграфаваць яго у гэты момант у мяне магчымасьці не было.
Але вось пачалося тое, на што я не чакаў: самка выцягнула галаву паралельна ільду - гэта значыла, што яна згодна капуліраваць!
Самец, аднак, ніяк на гэта (бачна для мяне) не рэагаваў.
Самка ж і не думала здавацца!
Яна сасьлізнула за ім у ваду і ў такой - напоўпагружанай у ваду позе - плавала за ім. Міналі секунды і хвіліны, а гэты перасьлед нічым не заканчваўся:
Здымаць іх было нялёгка - фоцік стараўся навезьці рэзкасьць на галінкі хмызняку перад птушкамі, таму часам атрымлівалася яго падмануць, наводзіўшы рэзкасьць на чыстую ваду ў прасьвеце прыкладна на адлегласьці птушак, а потым пераводзячы яго на савукоў.
Самец плаваў наперадзе самкі, часам набліжаўся і аддаляўся.
Але самка не здавалася!
Птушкі перамясьціліся на лінію амаль насупраць заходзячага сонца і здымаць іх сэнсу ўжо не было. І тут адбыўся "вымушаны сэкс" - самец залез на самку, але працягвалася гэта не больш за секунду - і вось ён зноў у вадзе.
Што гэта было - капуляцыя ці яе імітацыя?
Ужо на кампутары я паглядзеў на час стварэньня здымкаў і аказалася, што ад моманту выцягваньня самкай галавы на лёдзе да апошніх здымкаў з выцягнутай галавой на вадзе прайшло 13 хвілін! Так што прымус з боку самкі быў вельмі доўгім... Можа вінаваты Жаночы дзень? :)
Птушкі працягвалі плаваць каля сябе, а потым самка паказала сваю "фрызуру". Але больш нічога інтымнага паміж імі не адбылося.
З цікавымі кадрамі незвычайнага назіраньня я радасны вяртаўся дадому.
Яшчэ атрымалася зрабіць здымкі сакавіцкага Нёману на памяць:
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Alexander Erdmann - 10.03.2012 - 15:23
Интересное наблюдение. Для
Интересное наблюдение. Для начала марта такие "заигрывания" не рановаты? Может, имитация... Это когда же у них кладка будет? Впрочем, в Вашем регионе - настоящая весна! (Пейзажи душу согревают) А у нас, в Полоцке, через Западную Двину по льду переходят... Спасибо за весеннее настроение!
Harrier - 10.03.2012 - 16:39
In reply to Интересное наблюдение. Для by Alexander Erdmann
Сьнегу ў нас практычна няма -
Сьнегу ў нас практычна няма - нават у лесе такія невялікія колькасьці, што гэта, канешне, ўжо не сьнег.
Нёман сёлета, не гледзячы на доўгія і моцныя маразы, так і не "ўстаў". Таму птушкі мелі шмат месцаў для зімоўкі.
Думаю, што калі для капуляцыі і ранавата, то не вельмі. У мяне ёсьць падобнае - але з "сур'ёзнай" капуляцыяй - назіраньне гогаляў - таксама з Нёману і недзе на пачатку сакавіка. Але дакладныя даты трэба глядзець.
Harrier - 10.03.2012 - 16:53
In reply to Сьнегу ў нас практычна няма - by Harrier
Праз памылку ўставіў два разы
Праз памылку ўставіў два разы той самы код на два відэа-фільміка. Цяпер паправіў - другі, кароткі фільмік, паказвае сілуэты пары праз хмызьняк.
AV - 10.03.2012 - 18:10
про срубленное дерево надо
про срубленное дерево надо сообщить в городскую и областную инспекции, водоохранная зона, вряд ли это лесхоз от плеча спилил. Наблюдение интересное, заигрываний у крохалей никогда не наблюдал, да пар у них не видно как у кряквы. Хотя кряквы в начале марта часто спариваются, это скорее тренировка перед сезоном размножения, чем продолжение рода.