Незабыўныя ўлікі

26.07.2009 - 00:17 | Luna

       19-21 чэрвеня адбыліся ўлікі ў заказніку Спораўскім…Было гэта ўжо болей за месяц назад.З часам ўсё патрохі забываецца, крыху лянуешся пісаць, як там усё было, як адбываліся улікі… Але ўсё ж напішу… А пачалося ўсё з прапановы Яўгена. У адзін вечар піша мне: 19-21 цікавая справа будзе, не хочаш паўдзельнічаць??? Будуць улікі вяртлявай чаротаўкі, на Спораўскім, каля Бярозы. Добра кажу, магчыма паеду… На наступны дзень яму быў дадзены канчатковы адказ – я еду.

 

    З два дні я ў яго выпытваў як даехаць, дзе будзям жыц. Калі ўсё ужо было абмяркована, раптам у мяне узнікла пытанне, а як яе ўлічваць??? Я ж еду ў першы раз… І Яўген кажа, па голасу трэба, спяваючых самцоў, а як яны хоць пяюць, пытаюся??? Правер пошту, я табе зкінуў, звычайную і вяртлявую, гэтыя дзве песні трэба адрозніваць…Наступны дзень я вучыў гэтыя галасы, пачаў адрозніваць, і вось, доўгачаканая пятніца. Пагода выдалася добрая. І вось – рушылі. Канчатковым прыпынкам была станцыя ў Івацэвічах. Яўген набраў Уладзіміра Малэшэвіча, спецыяліста па захаванню вяртлявай чаратоўкі (як я потым даведаўся),  і кажа: мы прыбылі, што зараз рабіць? Пачакайце з паўгадзіны,скора вас забярэм. І вось мы ужо едзем на Спораўскі, спыніліся ў драўляным доме,з вельмі добрымі суседзямі. Размясціліся, і тут Уладзімір кажа:хто з вас умее улічваць чаратоўку??? Падняліся толькі тры рукі. Яўгена,ды два англічаніна. Зразумела, значыць.Ну ладна пачаў распавядаць ён, нічога новага ён канешне не сказаў, усё было сказана мне яшчэ Яўгенам.

    У першы дзень улікі не здзейсніліся - пачаўся дождж. У першую ноч неяк не спалося, гудзеў на сцяне лічыльнік, ды і нязручна было спаць, пасля мягкага дывана ў хаце, але на наступную на гэта ўжо не звяртаў увагі, бо з'явілася стома пасля ўлікаў і заснуў амаль адразу. 20 чэрвеня правялі улікі, дзве групы. Усё ж такі на балоце было лягчэй адрозніваць вяртлявую ад звычайнай,бо іх там амаль не было ды яшчэ і настаўнік добры папаўся, які ўвесь падказваў мне… Па заканчэнню ўлікаў хацелі яшчэ пакальцаваць бакасаў, раставіўшы сеткі, Яўген заўважыў ,што не працуе дынамік.((( Дробны дождж і тэхнічныя праблемы зрабілі сваю справу, з сумам мы вярталіся дамоў.  

    Станцыя Івацэвічы, Ваўкавыск,і вось я ужо амаль дома.І ўсё ж было вельмі цікава,бо гэта ж мае першыя улікі. Вялікі дзякуй чалавеку, які прапанаваў мне туды паехаць!!!

п.с. На фотаздымках:

- водасховішча "Сялец"

- цікавы дом недалёка ад "Спораўскага"

- у пошуках вяртлявай чаротаўкі))

Фотаздымкі

Каментары

Гэта вельмі многа. Можа яны туды з усяго балота зьляцеліся?

"Цікавы дом" , на жаль, на здымку зусім не бачна.

А вышка на першым здымку куды выходзіць? Што з яе бачна?