Назіраем за цікавымі відамі птушак не выходзячы з дому.

02.08.2009 - 00:12 | Luna

    Цікавыя віды птушак можна назіраць не выходзячы з дому. У гэтым я яшчэ раз упэўніўся. У мінулым годзе, недалёк ад дому, я знайшоў гняздо шэрай валасяніцы (Muscicapa striata).Тады птушкі адтуль выляцелі, і не прыдаў яму увагі. У гэтым жа годзе,зараснікі маліны,у якім я знайшоў гняздо зкасілі. Цяпер,думаў што яны не будуць каля нас рабіць свае гнёзды, але 30.07 я ўбачыў іх зноў,было іх тры птушкі: дарослая, і дзве маладыя. Доўга назіраў як яна іх корміць, нават засняў! (на здымку). Але маю увагу адцягнула іншая птушка, якая сядзела на суседнім дрэве. Сядзела яна высакавата, з-за ветак яе нельга было добра разглядзець. Я хучэй забег на другі паверх, і вось, яна амаль каля самага вакна, крыху высунуўшы фоцік, зрабіў два кадры, і гэта аказаўся таўстадзюб (Coccothraustes coccothraustes)!

Фотаздымкі

Каментары

Дзякуй, Luna! Цікавае назіраньне, ды і здымкі дадаюць фарбаў.

Я толькі аднойчы бачыў, як валасяніца карміла свайго малога. Рэакцыя ў гэтых птушак на пралятаючую жамяру імгненная, таму маладая птушка атрымлівала ежу рэгулярна раз у 1-2 хвіліны. Але калі каля яе прысады на провадзе з'явіўся вялікі камар, яна як і дарослая птушка ўважліва круціла за яго перамяшчэннямі галавой. І каб трошкі больш упэўнена лятала - злапала б без сумневу.

А малады таўстадзюб, як бачна па фотцы, дапамагае вам вішні збіраць :)

Luna - 02.08.2009 - 22:57

In reply to by АV (госць)

я да апошняга лічыў што гэта было гняздо валасяніцы.

колькі я бачыў іхніх гнёздаў,і усе яны былі у розных месцах,у развілках галін,у гнёздах ластавак,у вінаградзе.