Вв.Баяры-Казіміроўка-Багушоўка-Гожа
10-03-2009 Віталь Гуменны з аператарам праграмы Гарадзенскага абласнога ТБ “У аб’ектыве натураліста”. Снега не вельмі многа, паўсюль на палях шмат птушак. Асноўныя гэта каўкі, гракі, крумкачы. Некалькі касматаногіх канюхоў. Адзначылі групку каля 40 кнігавак, вельмі шмат шпакоў, палявых жаўрукоў, зграйкі па штук 40 шчыгелаў. З ускраўку лесу крычаць шэрыя жураўлі. На поле хадзіла шэрая чапля. Каля в.Багушоўка адзначылі 3 гіля. Па словах мясцовага жыхара з в.Баяры, ўчора, 09-03-2009 у бок Багушоўкі праляцеў белы бусел. Таксама адзначаны 2 шэрых гусі (будзе здымак) - птушкі 2009 году! На рэчцы Гажанка каля ўпадзеньня ў Нёман плавала травяная жаба. Глядзіце ў пятніцу ў 17.30 на канале “Лад” праграму “У аб’ектыве натураліста” пад назвай “Подых вясны”.- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Kiolk - 10.03.2009 - 14:00
...Я глядзеў апошнюю
...Я глядзеў апошнюю перадачу, цікава...
А яшчэ, каб зрабіць больш выразным вобраз "натураліста", дык было сваё "Падарожжа дылетаннта", што ідзе па БТ...
Harrier - 10.03.2009 - 16:00
Сёньня пасьля абеду ў самым
Сёньня пасьля абеду ў самым центры Горадні на Падольнай пачуў і потым забачыў сьпяваючага на самай высокай бярозе першага ў гэтым годзе свайго шпака.
У яры на Камсамольскай пераляталі на яварах з 10 гілёў - здаецца, ўсе самцы. Мы з сынам хоць і сьпяшаліся, прыпыніліся паглядзець на гэтыя жывыя чырвоныя плямкі.