Чайкі Рыжскага заліву

Прашу дапамагчы ў вызначэнні чаек, якія зняты на ўзбярэжжы Рыжскага заліву ў жніўні 2015 года. На жаль, на форум "Што за птушка?" змясціць не змог (гэта толькі ў мяне такая праблема?), таму выкарыстоўваю "Назірання".

На фота 4 і 3, магчыма, адна птушка: з цёмным верхам, цёмнавокая, з ружовымі лапамі. Марская? Але белых плям на ПМ амаль няма. І дзюба не вельмі моцная. Марскіх я бачыў толькі на малюнках:)

На фота 1 і 2 розныя птушкі. Гэта маладыя клыгуны з рознай інтэнсіўнасцю афарбоўкі? Плюс, магчыма, рознае асвятленне?

Фотаздымкі

Каментары

 Падрабязная інструкцыя як размясціць здымак у любым месцы тэксту тут: http://birdwatch.by/news/8750

Калі і цяпер нешта не змяшчаецца, калі ласка напішыце мне падрабязна ў чым і дзе праблемы.