Ствараецца першы ў Свеце банк крыві для дзікіх птушак

Ізраільскі шпіталь для дзікіх жывёл Israeli Wildlife Hospital (IWH) стварае першы ў Свеце банк крыві для параненых мігрыруючых птушак, асабліва драпежных, якія часта трапляюць у складаныя сытуацыі пад час пералётаў на месцы зімоўкі і назад над тэрыторыяй Ізраіля.

Як і ў людзей, птушкі маюць розныя групы крыві. Таму важна мець запас крыві не толькі розных відаў, але і розных груп аднаго віду каб мець магчымасць дапамагчы розным асобінам.

Ідэя стварыць такія запасы належыць д-ру Эладу Сміту (Dr. Elad Smit), які сабраў першыя 16 порцый крыві.

“Цяпер мы будзем старацца браць кроў ад усіх (дзікіх) птушак, якія трапляюць да нас у шпіталь каб павялічыць магчымасць выратаваць наступную таго ж віду, калі яна да нас трапіць” – сказаў Едыот Ахраноф (Yedioth Ahronoth), прадстаўнік шпіталя.  

Дагэтуль назапашаная кроў спатрэбілася параненаму канюху-мышалову, якому яна была пералітая пасля аперацыі і пазней птушка пасля неабходнай рэабілітацыі была выпушчана назад ў прыроду.

“Мы разумеем, што перад намі доўгая дарога, але гэта сур’ёзны прарыў у лекаванні дзікіх птушак” – сказаў д-р Йігал Горавіц (Dr. Yigal Horowitz), дырэктар IWH. “Мы ганарымся тым, што першымі ў Свеце пачалі стварэнне такога банка крыві”.

 

Паводле www.JNS.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак канюха-мышалова Андрэя Несцерава

 

На гэтую тэму:

Ёсць сэнс ратаваць дзікіх птушак?

Вугорскі бусел атрымаў гумовую дзюбу

Стэпавы арол пад наглядам спадарожнікаў