Ёсць сэнс ратаваць дзікіх птушак?

    Олуша, якую знайшлі амаль без сілаў у графстве Dorset, пасля паспяховай рэабілітацыі пражыла яшчэ больш за 8 год! Навіну распаўсюдзіла арганізацыя RSPCA.Рэабілітацыйны цэнтр RSPCA West Hatch Wildlife Centre у графстве Somerset атрымлівае прыкладна 10 аслабленых олушаў штогод для ачысткі іх пер’я і/або рэабілітацыі. Звычайна птушак прывозяць туды пасля штормаў або забруджаных нафтапрадуктамі.

    13 снежня 2000 году ў Цэнтр прывезлі 4 паўночных олушы, адна з іх не магла нават самастойна ўстаць на ногі. Птушка выглядала амаль безнадзейна, аднак пасля 2 тыдняў рэабілітацыі ў Цэнтры з’явілася надзея на яе выратаванне. І вось, яшчэ праз месяц, птушка была выпушчана ў прыроду.
    На жаль, гэтая ж птушка цяпер была знойдзена як нядаўна памерлая на Largo Bay у мясцовасці Fife. Такім чынам пасля рэабілітацыі яна пражыла яшчэ 3033 дзён (8 год і 4 месяцы) і знойдзена на адлегласці 612 км ад месца выпуску ў прыроду. Гэты прыклад паказвае, што ратаванне марскіх птушак можа мець сэнс, калі яго чыняць адпаведна падрыхтаваныя людзі ў адмыслова створаных для гэтага месцах.
 

Здымак  Stuart Elsom 
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

Comments

Для мяне асноўны сэнс вось у гэтым сказе:

ратаванне ... птушак можа мець сэнс, калі яго чыняць адпаведна падрыхтаваныя людзі ў адмыслова створаных для гэтага месцах.

А "проста" быць добранькім хутчэй за ўсё не атрымаецца...