Гішпанскія рэдкасці афіцыйна зацвердзілі

Гішпанскі камітэт па рэдкасцях (Comité de Rarezas de SEO/BirdLife - аналаг Беларускай Орніта-фауністычнай камісіі) абвесціў, што ў апошнім сёлетнім нумары часопіса Ardeola (Ardeola 56(2), 2009, 309-344) з’явілася ўжо 24 штогадовая справаздача Камітэту (Díes et al, 2009).
Падсумаванне справаздачы існуе і па англійску. Вось яго пераклад:


Назіранні рэдкіх відаў відаў у Гішпаніі ў 2007 годзе. Камітэт зацвердзіў 263 назіранні 99 розных рэдка адзначаемых таксонаў птушак – гэта 85% ад дасланых на разгляд.
Новыя віды, якія дадазены ў Спіс птушак Гішпаніі, гэта трохкаляровая чапля Egretta tricolour (таксама ўпершыню адзначаная ў Заходняй Палеарктыцы) на востраве Gran Canaria ў лістападзе і на Tenerife у снежні; пячураўка Хьюма Phylloscopus humei, адзначаная ў лютым 2006 г. ў Cáceres.
Акрамя гэтага, былі зацверджаныя назіранні новых для краіны падвідаў: мараканскай белай пліскі Motacilla alba subpersonata, скандынаўскай каўкі Corvus monedula monedula і таўстадзюбага зуйка Charadrius leschenaultii усходняй групы leschenaultii/crassirostris.
Зацверджаныя другія для Гішпаніі рэгістрацыі садовай чаротаўкі Acrocephalus dumetorum і лескі Мармора Sylvia sarda. Іншыя цікавосткі – чацвёртая для краіны і Заходняй Палеарктыкі рэгістрацыя афрыканскага драча Crecopsis egregia.
У артыкуле прыведзены дэталі першага паспяховага гнездавання чырвонадзюбага фаэтона Phaethon aethereus на Канарскіх астравах і ў Гішпаніі, сёмы выпадак штогадовага гнездавання малога свіргуля Apus affinis і падазрэнне гнездавання малога фламінга Phoenicopterus minor упершыню для кантынентальнай частцы Гішпаніі.

Ricard Gutiérrez, Сакратар CR-SEO/BirdLife

Здымак малога фламінга з www.farm3.static.flickr.com