Як шмат відаў птушак можна адзначыць у нашым зоагеаграфічных рэгіёне Заходняй Палеарктыкі за 24 гадзіны назіранняў? Упершыню рэкорд усталявала фінская каманда, якая 25 траўня 1998 г змагла адзначыць у Еўропе 190 відаў. Праз 6 гадоў, у 2004, рэкорд перайшоў да каманды гішпанцаў, якія на гонках за птушкамі, арганізаваных таварыствам SEO/BirdLife, зарэгістравалі дакладна 200 відаў. Яшчэ праз тры гады рэкорд быў папраўлены на падобных 24-гадзінных спаборніцтвах і таксама ў Гішпаніі і трымаўся з 217 відамі наступныя 10 год.
Сёлета рэкорд быў значна папраўлены. Адбылося гэта на падобных гонках за птушкамі, якія прайшлі ў Гішпаніі 6 траўня, аднак пра выдатны вынік шырока вядома стала толькі цяпер. Каманда Reservoir Birds, у складзе трох чалавек: José Luis Copete, Ferran López і Franscesc Kirchner змагла пачуць і ўбачыць на працягу сутак у Каталоніі ажно 230 відаў птушак!
Каманда пачынала свае назіранні ў стэпах каля мясцовасці Lleida, потым працягвала ў Пірэнеях да вышыні пр. 2000 м над узроўнем мора і за тым вярнулася амаль у месца старту. Пасля некалькіх дзесяткаў адзначаных там відаў, бёрдэры пераехалі ў дэльту ракі Llobregat, дзе змаглі адзначыць амаль 70% свайго агульнага рэ\корднага спісу.
Спонсарам каманды была кампанія Zeiss.
Варта нагадаць, што Сусветны рэкорд у колькасці адзначаных за суткі відаў птушак – 425 відаў - быў усталяваны ў 2015 годзе ў Эквадоры.
У Беларусі сёлета ў першую суботу верасня за 12 гадзін гонак за птушкамі камандзе Twix удалося адзначыць рэкордныя для нашай краіны 126 відаў.
Паыодле www.birdguides.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак каманды з www.zeiss.com
На гэтую тэму:
Інтэрв’ю з Чэмпіёнам, які адзначыў 6833 віды птушак за свой Вялікі год
НОВЫЯ ЧЭМПІЁНЫ І НОВЫ РЭКОРД ГОНАК ЗА ПТУШКАМІ: ВІНШУЕМ КАМАНДУ "ТWIX" + ТАБЛІЦА З УСІМІ ВІДАМІ!
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ