Сайт BirdGuides (www.birdguides.com) абвесціў пераможцу і прызёраў свайго он-лайнавага фотаконкурсу за мінулы год. Сярод амаль 40 тысяч фотаздымкаў, размешчаных у Галерэі сайту, лепшым быў прызнаны здымак Рычарда Бэдфорда (Richard Bedford (www.richardbedford.co.uk), на якім паміж сабой бьюцца самцы бажана.
Выбар Фота году рабіўся адмыслова сабраным журы, але сярод найлепшых здымкаў тыдня Photo of the Week, якіх было 52, і за якія галасавалі наведвальнікі сайту.
Цікавай падаецца статыстыка размешчаных здымкаў паасобных відаў:
1. Звычайны зімародак (507)
2. Сіпуха (485)
3. Малая белая чапля (477)
4. Амялушка (470)
5. Шэрая чапля (431)
6. Зв. пустальга (394)
7. Малінаўка (372)
8. Паўночная олуша (361)
9. Лебедзь-шыпун (350)
10. Вялікі грыцук (330)
Мэкс Уітбі (Max Whitby), Старшыня BirdGuides, сказаў: "Мы працягваем здзіўляцца якасцю фатографаў, якія размяшчаюць здымкі на нашым сайце. Пераможца са здымкам году і пераможцы штотыднёвага конкурсу задалі вельмі высокі стандарт, які паказвае, што можа быць дасягнута з дапамогай цярпення, майстэрства і разумення паводзінаў птушак”.
На здымку – фота году 2009 па версіі сайту www.birdguides.com
Паводле www.birdguides.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую ж тэму:
Гродзенскі абласны фотаконкурс “НАШЫ ПТУШКІ-2010”
Вынікі фотаконкурсу брытанскіх анімалістаў
Найлепшыя здымкі дзікай прыроды на выставе ў Лондане і он-лайн
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Harrier - 05.02.2010 - 00:56
Паглядзеў я здымкі тыдняў -
Паглядзеў я здымкі тыдняў - ёсьць нашмат больш цікавыя і віды, і здымкі. Але некаторыя для 40 тысяч на выбар дзіўным чынам апынуліся сярод лепшых - напрыклад, малы дзяцел ці бажан на ўзьлёце...
АВ (госць) - 07.02.2010 - 18:39
In reply to Паглядзеў я здымкі тыдняў - by Harrier
тоже произошло и на